Эльмер Нікландэр у 1912 годзе | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол[1][2] |
Мянушкі | «Гармата з Ойты» |
Спецыялізацыя | кіданне дыска |
Нарадзіўся |
19 студзеня 1890 Хаўс’ярві, Расійская імперыя |
Памёр |
12 лістапада 1942 (52 гады) Хельсінкі, Фінляндыя |
Грамадзянства |
![]() |
Рост | 185 см |
Вага | 79 кг |
Асабістыя рэкорды | |
Ядро | 14 м 86 см |
Дыск | 47 м 18 см |
![]() |
Эльмер Нікландэр (фінск.: Elmer Niklander; 19 студзеня 1890 — 12 лістапада 1942) — фінскі пажарны і лёгкаатлет, алімпійскі чэмпіён.
Эльмер Нікландэр нарадзіўся ў 1890 годзе ў абшчыне Хаўс'ярві. У 1908 годзе прыняў удзел у Алімпійскіх гульнях у Лондане, дзе выступіў у штурханні ядра, кіданні дыска і кіданні дыска ў грэчаскім стылі, але не заваяваў медалёў.
У 1912 годзе, на Алімпійскіх гульнях у Стакгольме, выступаючы за фінскую каманду заваяваў сярэбраны медаль у кіданні дыска правай і левай рукамі і бронзавы — у штурханні ядра правай і левай рукамі (у залік ішоў лепшы вынік).
Пасля здабыцця Фінляндыяй незалежнасці Эльмер Нікландэр выступаў ужо за незалежную Фінляндыю. У 1920 годзе на Алімпійскіх гульнях у Антверпене ён стаў чэмпіёнам у кіданні дыска і заваяваў сярэбраны медаль у штурханні ядра, але ў 1924 годзе на Алімпійскіх гульнях у Парыжы быў у гэтых дысцыплінах ўжо 7-м і 6-м адпаведна.