Эльфгар

Эльфгар
Earl of Mercia[d]
1057 — 1062
Папярэднік Леафрык
Пераемнік Edwin, Earl of Mercia[d]
Граф Усходняй Англіі
1053 — 1057
Папярэднік Гаральд II Годвінсан
Пераемнік Гірт Годвінсан

Нараджэнне невядома
Смерць каля 1062[1]
Бацька Леафрык[2][3]
Маці Лэдзі Гадыва[d][3]
Жонка Ælfgifu[d][3]
Дзеці Ealdgyth[d][2][3], Edwin, Earl of Mercia[d][2][3][…], Morcar[d][2][3] і Burgheard[d]

Эльфгар (стар.-англ.: Ælfgar; пам. 1062) — англасаксонскі арыстакрат, эрл Мерсіі1057 г.).

Эльфгар быў сынам Леафрыка, эрла Мерсіі. Род Леафрыка быў найстаражытнейшым сярод вышэйшай арыстакратыі Англіі сярэдзіны XI стагоддзя і, валодаючы буйнымі зямельнымі ўладаннямі ў паўночна-заходняй частцы краіны, мог канкураваць па ўплыве і магутнасці з домам Годвінаў, пад уладай якіх знаходзілася амаль палова англасаксонскага каралеўства. Дамінаванне Годвіна ў дзяржаўнай адміністрацыі Англіі пачатку кіравання Эдуарда Спаведніка не магло не выклікаць нездаволенасці іншых магнатаў краіны, перш за ўсё Леафрыка і яго сына. Калі ў 1051 годзе кароль выгнаў Годвіна, Эльфгар атрымаў уладанні Гаральда Годвінсана і тытул эрла Усходняй Англіі. Аднак праз год Годвін і яго сям'я вярнуліся ў Англію і аднавілі свой уплыў. Усходняя Англія была вернутая Гаральду. Пасля смерці Годвіна ў 1053 годзе Гаральд атрымаў у спадчыну Уэсэкс, а Усходняя Англія, разам з Эсэксам, Гертфардшырам, Мідлсексам і Бакінгемшырам, была перададзена Эльфгару.

Кіраванне Эльфгара ва Усходняй Англіі працягвалася нядоўга: у 1055 годзе ён быў абвінавачаны ў дзяржаўнай здрадзе і выгнаны з краіны. Акалічнасці гэтай справы не захаваліся ў крыніцах, таму не вядома, ці сапраўды мела месца здрада, або ж гэта яго выгнанне было справакавана домам Годвіна. Відавочна, што Эльфгар не лічыў сябе вінаватым, паколькі ён неадкладна накіраваўся ў Ірландыю, дзе набраў нарвежска-кельцкіх наймітаў і з васямнаццаццю караблямі адплыў у Уэльс. Там ён заручыўся падтрымкай караля Гвінеда і Повіса Грыфіда ап Лівеліна, які аб'яднаў пад сваёй уладай усе валійскія каралеўствы. Аб'яднаная армія Эльфгара і Грыфіда перайшла англійскую мяжу і 24 кастрычніка разбіла войскі эрла Ральфа. Неўзабаве саюзнікі захапілі і спалілі Херэфард. Для арганізацыі адпору англічанамі была сфарміравана буйная армія, на чале якой стаў Гаральд Годвінсан. Эльфгар адступіў у Паўднёвы Уэльс. Сілы абодвух бакоў былі прыкладна роўныя, таму канфлікт быў вырашаны мірным шляхам: Эльфгар атрымаў назад свае ўладанні і тытул эрла, а Грыфід набыў невялікую прыгранічную тэрыторыю.

У 1057 годзе, пасля смерці свайго бацькі, Эльфгар стаў эрлам Мерсіі. Усе астатнія правінцыі англасаксонскага каралеўства тым часам патрапілі пад уладу дому Годвіна. Нягледзячы на свае вялікія ўладанні ў паўночна-заходняй Англіі, Эльфгару пагражала поўная ізаляцыя. Гэта спрыяла ўмацаванню яго саюза з Уэльсам. Мерсійска-валійскае збліжэнне ў 1058 годзе прывяло да мецяжу супраць цэнтральнай улады, калі Эльфгар ізноў быў зрушаны каралём Эдуардам. Па запрашэнні Эльфгара англійскія берагі атакаваў нарвежскі флот[4]. Сілавы ціск дапамог Эльфгару аднавіць сваю ўладу ў Мерсіі, аднак ад удзелу ў агульнадзяржаўнай палітыцы ён быў адхілены. Кіраванне англасаксонскім каралеўствам цалкам сканцэнтравалася ў руках дому Годвіна.

Эльфгар сканаў у 1062 годзе Яго смерць адкрыла перад Гаральдам Годвінсанам шлях да прастола Англіі, паколькі ў краіне не засталося сілы, здольнай аспрэчыць права Гаральда на прастол.

Эльфгар быў жанаты прынамсі два разы. Пра першую яго жонку нічога не вядома, а другая, з якой Эльфгар пабраўся шлюбам у 1058 годзе была дачкой Грыфіда ап Лівеліна, караля Уэльса. У якасці эрла Мерсіі спадчыннікам Эльфгар стаў яго старэйшы сын Эдвін. Другі сын Моркар у 1065 годзе стаў эрлам Нартумбрыі пасля выгнання адтуль Тостыга Годвінсана. Дачка Эльфгара Эдыта ў 1066 годзе ажанілася з Гаральдам Годвінсанам, каралём Англіі.

Зноскі

  1. Ælfgar [House of Mercia] // Kindred Britain
  2. а б в г Lundy D. R. The Peerage
  3. а б в г д е Kindred Britain
  4. Сведчанні пра гэту экспедыцыю захаваліся ў «Камбрыйскіх аналах» і ірландскіх хроніках.


 Папярэднік 
Леафрык
 эрл Мерсіі 
1057 — 1062
Пераемнік
Эдвін
 Папярэднік 
Гаральд
 эрл Усходняй Англіі 
1051 — 1052
Пераемнік
Гаральд
 Папярэднік 
Гаральд
 эрл Усходняй Англіі 
1053 — 1057
Пераемнік
Гірт