Элі Янес | |
---|---|
Род дзейнасці | пісьменніца, журналістка, перакладчыца |
Дата нараджэння | 15 лістапада 1907[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 лютага 2006[1] (98 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства |
Элі Янес (шведск.: Elly Maria Jannes, 15 лістапада 1907 — 11 лютага 2006) — шведская пісьменніца і журналістка.
Нарадзілася ў Эрэбру, бацькі Яне Петэрсан і Ганна Лэндстрем, пазней Элі ўзяла імя бацькі за прозвішча. Дзяцінства прайшло ў Брэвенс-брук з яго сталеліцейнымі заводамі, што пакінула глыбокі след у свядомасці, да вобразаў індустрыяльнага паселішча і яго жыхароў-металургаў пісьменніца неаднакроць звярталася ў творчасці.
У 1934 годзе Элі Янес атрымала ступень магістра філасофіі на факультэце матэматычных і прыродазнаўчых навук Стакгольмскага універсітэта. Падчас вучобы пачала пісаць артыкулы па культуры для розных часопісаў. Янес выйграла конкурс часопіса Idun і працавала ў ім да 1935 года. Публікавалася і ў іншых перыядычных выданнях, напрыклад, у жаночым часопісе Tidevarvet.
Элі Янес была ўцягнутая ў папулярны тым часам рух адмовы ад ужывання алкаголю, пісала артыкулы пра гэта ў часопісы Polstjärnan, Reformatorn. Амаль усё жыццё была звязана з часопісам Vi («Мы»), дзе прапрацавала з 1936 да пенсіі ў 1969 годзе. Напісала для часопіса вялікую колькасць рэпартажаў як са Швецыі, так і з іншых краін — у сярэдзіне XX ст. часопіс быў вельмі папулярны ў Швецыі.
Першая яе кніга Renarna visar vägen («Алені паказваюць дарогу») з фотаілюстрацыямі Ганны Рыўкін-Брык выйшла ў 1942 годзе. Адзіны мастацкі твор Элі Янес Detta är mitt enda liv («Гэта маё адзінае жыццё», 1944) пра барацьбу дзяўчыны з забабонамі быў прачытаны па радыё. У 1945 годзе Элі Янес узнагароджана прэміяй газеты Svenska Dagbladet.
Па сканчэнні Другой сусветнай вайны Элі адправілася ў пацярпелыя рэгіёны Еўропы і апублікавала ўражанні ад суровых рэалій пасляваеннай Еўропы разам са сваімі фатаграфіямі. Таксама здзейснілі вялікае падарожжа па Азіі (Турцыя, Іран і Ірак) і апублікавала па ім дакументальную кнігу Österland. Шэраг яе публікацый быў прысвечаны Лапландыі і культуры яе народа, адна з самых вядомых кніг пра гэта Elle Kari (1951) перакладзена на англійскую, нямецкую, фінскую, дацкую, нарвежскую мовы і перавыдадзена некалькі разоў. Пасля падарожжа па Марока выпусціла кнігу Solnedgångens land («Краіна Сонца», 1953). У 1955 годзе выйшла кніга ўспамінаў Ett år med Kari («Год з Кары»), расповед пра жыццё сваёй маленькай дачкі.
Пасля сыходу з часопіса Vi ў 1969 годзе, працягвала падарожнічаць і апісваць свае падарожжа ў кнігах. Дзве кнігі — Människor i Tanzania («Людзі ў Танзаніі», 1974) і Möten i Moçambique («Сустрэчы ў Мазамбіку», 1976) напісала ў суаўтарстве з дачкой.
У шлюбе са Свантэ Хёебергам мела дачку Эле-Кары Хёеберг.