Эліс Кінсела | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | спартыўная гімнастыка |
Нарадзілася |
13 сакавіка 2001[1] (23 гады) |
Грамадзянства | |
Рост | 158 см |
Вага | 53 кг |
Афіцыйны сайт (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эліс Кінсела (англ.: Alice Kinsella, нар. 13 сакавіка 2001, Базілдан) — брытанская гімнастка, чэмпіёнка Еўропы і Гульняў Садружнасці (2018). Бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2020 у Токіа.
Першая міжнародная перамога на буйным спаборніцтве адбылася ў красавіку 2018 года на Гульнях Садружнасці ў аўстралійскім Голд-Косце, дзе Эліс Кінсела стала чэмпіёнкай у спаборніцтвах бервяне. Аднак іншы фінал у асобных відах быў няўдалым: Эліс стала толькі апошняй у вольных практыкаваннях, атрымаўшы толькі 11,666 бала. Аднак за два дні да спаборніцтваў у асобных відах, Кінсела заваявала «бронзу» ў мнагабор’і, пры гэтым абышоўшы на 0,55 балаў сваю суайчынніцу Келі Сім, якая за месяц да Гульняў выйграла залаты медаль на чэмпіянаце Вялікабрытаніі ў гэтай дысцыпліне, а ў Аўстраліі стала толькі пятай, упаўшы з бервяна.