Эліэзер Бэн-Егуда | |
---|---|
іўр.: אֱלִיעֶזֶר בֶּן־יְהוּדָה | |
![]() | |
Дата нараджэння | 7 студзеня 1858[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 снежня 1922[2][3] (64 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Дэвора Бэн-Егуда[d][4] і Хемда Бэн-Егуда[5] |
Дзеці | Ітамар Бэн-Аві[d] і Dola Ben-Yehuda Wittmann[d] |
Род дзейнасці | лексікограф, мовазнавец, журналіст, граматык, рэдактар газеты |
Навуковая сфера | мовазнаўства |
Альма-матар | |
Член у |
|
![]() |
Эліэ́зер Бэн-Егуда́ (іўр.: אֱלִיעֶזֶר בֶּן־יְהוּדָה; імя пры нараджэнні Эліэ́зер-І́цхак Пе́рэльман; 7 студзеня 1858, Лужкі, Віленская губерня — 16 снежня 1922, Іерусалім) — габрэйскі мовазнаўца, лексікограф і рэдактар газет. Адзін з адраджальнікаў сучаснага іўрыта і заснавальнікаў гебраізму, піянер сіянізму.
Нарадзіўся ў мястэчку Лужкі ў Віленскай губерні (цяпер Шаркаўшчынскі раён Віцебскай вобласці Беларусі). Наведваў яўрэйскую пачатковую школу («хедар»), дзе з трох гадоў вывучаў іўрыт і Біблію. Да дванаццаці гадоў ён прачытаў вялікія часткі Торы, Мішны і Талмуда. Маці і дзядзька спадзяваліся, што ён стане рабінам, таму адправілі вучыцца ў ешыву Полацка. У ешыве ён атрымаў рэлігійную габрэйскую асвету, якая ўключала таксама некаторыя свецкія творы[6]. Пазней ён вывучыў фрацузскую, нямецкую і рускую мову, ды адправіўся ў Дзвінск (цяпер Даўгаўпілс, Латвія) дзеля дадатковай адукацыі, дзе паступіў у рэальнае вучылішча (скончыў экстэрнам у 1877).
У 1878 годзе пачаў навучанне ў Сарбонскім універсітэце Парыжа, дзе вывучаў медыцыну, а таксама гісторыю і палітыку Блізкага Усходу. Ва ўніверсітэце надалей удасканальваў габрэйскую мову і граматыку. Тады ж ён пазнаёміўся з сіянісцкім рухам і пачаў усведамляць неабходнасць адраджэння нацыянальнай мовы габрэяў. У Парыжы ўпершыню меў дыялог з яўрэем на іўрыце, што пераканала яго ў магчымасці цалкам адрадзіць гэтую мову[7].
У 1881 годзе іміграваў ў Палесціну, якой кіравала тады Асманская імперыя, і асеў у Іерусаліме, дзе змяніў імя на Бэн-Егуда. У сям’і адзінай мовай стасункаў быў іўрыт. Яго сын Бэн-Цыён Бэн-Егуда быў першым ізраільцянінам, для каго іўрыт быў роднай мовай, іншай ён не ведаў і размаўляў толькі на ёй. Для навучання сваіх дзяцей сям’я жыла ў моўнай ізаляцыі, дзе ўжываўся толькі іўрыт[7].
У 1882 годзе Нісым Бэхар, дырэктар школы Torah & Avodah пры іерусалімскім каледжы Сусветнага габрэйскага хаўрусу прапанаваў Бэн-Егуду пасаду настаўніка, дзе той пачаў выкладаць на іўрыце. Бэхар азнаёміў Бэн-Егуду з метадам выкладання іўрыта на іўрыце, без перакладу на іншыя мовы. З прычыны хваробы Бэн-Егуда выкладаў нядоўга, але ягоная праца мела плён, ужо праз некалькі месяцаў вучні маглі свабодна размаўляць на іўрыце на побытавыя тэмы[7].
Некалькі гадоў Бэн-Егуда пісаў артыкулы ў мясцовай газеце «Гахавацэлет», а ў 1884 годзе пачаў друкаваць уласную газету «Гацві », якая задумвалася як сродак для навучання дарослых праз змест і мову. Бэн-Егуда выкарыстоўваў сваю газету як інструмент увядзення ў іўрыт новых слоў, якіх раней не існавала. Тады ж ён пачаў працу над слоўнікам, вынікам працы стаў 17-тамовы «Поўны слоўнік старажытнагабрэйскай мовы і сучаснага іўрыту», які канчаткова быў дароблены пасля ягонай смерці другой жонкай Гемдай і сынам . У снежні 1890 года стварыў Камітэт мовы іўрыт, які ў 1920 годзе рэарганізаваны ў Акадэмію мовы іўрыт, што цяпер ёсць галоўным цэнтрам даследавання і рэгулявання іўрыту[7].
29 кастрычніка 1922 года іўрыт, разам з арабскай і англійскай мовамі, абвешчаны адной з афіцыйных моў Брытанскага мандату ў Палесціне. Гэта адбылося ў тым ліку дзякуючы працы Бэн-Егуды[7].
Эліэзер Бэн-Егуда памёр у Іерусаліме 16 снежня 1922 года ад сухотаў.
На доме Эліэзера Бэн-Егуды ў Іерусаліме ўсталяваная памятная дошка. У гонар яго названая адна з цэнтральных вуліц Іерусаліма, а таксама вуліцы ў Тэль-Авіве, Хайфе і іншых гарадах Ізраіля.
На радзіме ў Лужках усталяваны памятны знак на месцы дома, дзе ён нарадзіўся. Бюст Эліэзера Бэн-Егуды ўсталяваны на Алеі славутых землякоў у Глыбокім.