Э́ма Радука́ну (англ.: Emma Raducanu; 13 лістапада2002, Таронта, Канада) — брытанская прафесійная тэнісістка. Пераможца аднаго турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат ЗША-2021); пераможца аднаго турніру WTA ў адзіночным разрадзе. Адзіная ў свеце тэніса, хто здолеў выйсці ў фінал і выйграць турнір Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе, пачаўшы яго з кваліфікацыі.
Сям’я пераехала ў Англію, калі Эме было два гады, яна мае як брытанскае, так і канадскае грамадзянства[14]. Вольна размаўляе па-кітайску і па-румынску. Радукану пачала гуляць у тэніс ва ўзросце пяці гадоў у тэніснай акадэміі Бромлі[15][16], а таксама ўдзельнічала ў розных відах спорту і мерапрыемствах у дзяцінстве, такіх як баскетбол, гольф, картынг, мотакрос, катанне на лыжах, вярхавая язда і балет[17].
Эма некалькі раз на год прыязджае ў Бухарэст (Румынія), дзе наведвае сваю бабулю па бацькоўскай лініі. Любіць румынскую кухню[18]. Прыкладамі для пераймання ў тэнісе лічыць Лі На і Сімону Халеп[18][19]. Таксама Радукану з’яўляецца паклонніцай Формулы-1[20].
Эмма дэбютавала ў прафесійным тэнісе ў 2018 годзе, і праз тры гады ўпершыню згуляла ў турніры серыі WTA[16], а ўжо ў 2021 годзе дэбютавала на адкрытым чэмпіянаце Нотынгема па тэнісе[21][22].
У чэрвені 2021 года дэбютавала на Уімблданскім турніры[23]. Абыграла Віталію Дзячэнка[24] і Маркету Вандроўшаву[25]. Стала наймалодшай брытанскай тэнісісткай, якая выйшла ў трэці раўнд Уімблданскага турніру пасля Алены Балтачы[26]. Пасля перамогі над Саранай Кырсця ў трэцім раўндзе стала наймалодшай брытанскай тэнісісткай у гісторыі, якая выйшла ў чацвёрты раўнд (на той момант ёй было 18 гадоў і 239 дзён)[27][28][29]. У матчы чацвёртага раўнда Уімблданскага турніру супраць Айлы Тамлянавіч знялася з гульні ў другім сэце з-за «праблем з дыханнем»[30].
На пачатку жніўня 2021 года згуляла на турніры Silicon Valley Classic, прайграўшы Чжан Шуай у першым раўндзе[31]. У тым жа месяцы згуляла на турніры WTA 125K series у Чыкага, саступіўшы ў фінале Клары Таўсан[en] (1:6, 6:2, 4:6)[32]. Пасля гэтага яна паднялася на 150-е месца ў рэйтынгу WTA.
Прайшоўшы праз стадыю кваліфікацыі Адкрытага чэмпіянату ЗША 2021 года, Эма Радукану абыграла Штэфані Фёгеле, Чжан Шуай, Сару Сарыбес Торма і Шэлбі Роджэрс, выйшаўшы ў чвэрцьфінал турніру[33]. У чвэрцьфінале Эма абыграла Белінду Бенчыч у двух сэтах і выйшла ў паўфінал турніру. Яна стала першай тэнісісткай у гісторыі, якая выйшла ў паўфінал Адкрытага чэмпіянату ЗША з ліку тых, якія прайшлі кваліфікацыю турніру[34]. Пасля перамогі над Марыяй Сакары выйшла ў фінал, не прайграўшы ніводнага сэту на працягу спаборніцтваў[35] і стала першай брытанкай, якая выйшла ў фінал буйнога тэніснага турніру за 44 гады[36] (апошняй, каму гэта ўдавалася, была Вірджынія Уэйд на Уімблдане ў 1977 годзе). У фінале 11 верасня 2021 года Эма Радукану ў двух сэтах перамагла Лэйлу Фернандэс (6:4, 6:3)[37]. Яна стала пераможцай «US Open», будучы 150-й ракеткай свету
[38].
Па выніках 2021 года атрымала ўзнагароду «Навічок года» па версіі WTA. Таксама была вызнана «спартсменам года» по версіі BBC[39].