Эмамалі Рахмон | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
тадж.: Эмомалӣ Раҳмон | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Рахмон Набіеў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
5 кастрычніка 1952[1][2] (72 гады) |
||||||
Імя пры нараджэнні | тадж.: Эмомалӣ Шарифович Раҳмонов | ||||||
Жонка | Azizmo Asadullayeva[d] | ||||||
Дзеці | Rustam Emomali[d] і Ozoda Rahmon[d] | ||||||
Веравызнанне | суніты | ||||||
Партыя |
|
||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Аўтограф | |||||||
Род войскаў | Ціхаакіянскі флот ВМФ Расіі і Узброеныя сілы Таджыкістана | ||||||
Званне | старшы матрос і генерал арміі | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | president.tj (тадж.) (руск.) (англ.) (ар.) | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эмамалі Рахмон (тадж.: Эмомалӣ Раҳмон); нар. 5 кастрычніка 1952) — дзяржаўны дзеяч, старшыня Вярхоўнага Савета Таджыкістана (1992—1994), з 1994 года — прэзідэнт Таджыкістана, носіць тытул «Пешвои миллат» (Пан народу). У выніку канстытуцыйнага рэферэндума прынятыя папраўкі, якія здымаюць з прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона абмежаванні па ліку перавыбранняў на пасаду прэзідэнта[3][4][5] і якія зніжаюць узроставы цэнз для прэзідэнта з 35 да 30 гадоў.
Нарадзіўся 5 кастрычніка 1952 года ў пасёлку Дангара Кулябскай вобласці Таджыкскай ССР. Скончыўшы сярэднюю школу, пачаў працаваць электрыкам маслазавода ў Курган-Цюбе, затым з 1971 па 1974 гады служыў матросам на Ціхаакіянскім флоце, а пасля заканчэння службы вярнуўся на завод.
У 1982 годзе скончыў эканамічны факультэт Таджыкскага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1976 па 1988 гады працаваў сакратаром праўлення калгаса Дангарынскага раёна Кулябскай вобласці, старшынёй прафкама гэтай гаспадаркі, а таксама займаў пасаду ў партыйных органах.
У чэрвені 1988 года стаў дырэктарам саўгаса імя Леніна Дангарынскага раёна, займаючы гэтую пасаду да лістапада 1992 года.