Эмануэль Беар

Эмануэль Беар
фр.: Emmanuelle Béart
Дата нараджэння 14 жніўня 1963(1963-08-14)[1] (61 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Guy Béart[d]
Маці Geneviève Galéa[d]
Муж Даніэль Ацёй і Michael Cohen[d]
Дзеці Nelly Auteuil[d]
Адукацыя
Прафесія актрыса, кінаактрыса, мадэль, тэатральная актрыса, кінарэжысёр
Узнагароды
IMDb ID 0000322
ebeart.co.uk
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эмануэль Беар (фр.: Emmanuelle Béart; нар. 14 жніўня 1963) — французская актрыса. Акрамя шматлікіх роляў у кіно, вядомая як актывістка праваабарончага руху і Пасол добрай волі ЮНІСЕФ.

Дачка Гі Беара, французскага кампазітара, паэта і шансанье. Разам з братамі і сястрой выхоўвалася ўдалечыні ад гарадской мітусні на поўдні Францыі паблізу Сен-Трапэ. У 13 гадоў Эмануэль паглядзела фільм «Мадо» з удзелам Ромі Шнайдэр і з гэтага моманту вырашыла стаць актрысай. Каб дачка вывучыла англійскую мову, бацькі адправілі Эмануэль на вучобу ў Манрэаль. Вярнуўшыся ў Францыю, Эмануэль наведвала ўрокі акцёрскага майстэрства і атрымала сваю першую тэлевізійную ролю ў «Raison perdue». Здымаючыся ў фільме «Каханне ўпотайкі» (1985), яна пазнаёмілася з будучым мужам Даніэлем Атэйем. Шлюб распаўся праз два гады. Сапраўдную вядомасць у Францыі Эмануэль Беар прынесла роля белавалосай пастушкі, якая танцавала галышом у палях, у фільме Клода Беры «Манон з крыніцы».

Зноскі

  1. Emmanuelle Béart // Roglo — 1997. — 10000000 экз.