Эмануэль Любецкі | |
---|---|
ісп.: Emmanuel Lubezki | |
Дата нараджэння | 30 лістапада 1964[1][2] (59 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | аператар-пастаноўшчык, кінарэжысёр, фатограф, кінапрадзюсар, мастак |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0523881 |
Эмануэль Любецкі Моргенстэрн (ісп.: Emmanuel Lubezki Morgenstern; нар. 30 лістапада 1964, Мехіка) — мексіканскі кінааператар. Працаваў са многімі вядомымі рэжысёрамі, у тым ліку з Майкам Нікалсам, Цімам Бёртанам, Майклам Манам, Джоэлам і Ітанам Коэнамі, Дэвідам О. Расэлам , пастаянна супрацоўнічаў з Тэрэнсам Малікам, Альфонса Куаронам і Алехандра Гансалесам Іньярыту.
Удастоены шматлікіх узнагарод, у тым ліку трох прэмій «Оскар» за аператарскую працу ў тэхнатрылеры «Гравітацыя» (2013), трагікамедыі «Бёрдмэн» (2014) і драме «Выжылы» (2015). Першы ў гісторыі аператар, які атрымаў тры прэміі «Оскар» запар. Да таго як атрымаць тры прэміі, намініраваўся на «Оскар» пяць разоў.