Эманюэль Мары Шарпанцье (фр.: Emmanuelle Marie Charpentier; нар. 11 снежня 1968[1][2][…], Жувізі-сюр-Орж[d]) — французскі вучоны. Працы пераважна прысвечаны мікрабіялогіі. Прафесар і дырэктар Інстытута інфекцыйнай біялогіі Таварыства Макса Планка, член Французскай АН і замежны член НАН ЗША (выбрана ў абедзве ў 2017). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (2020, сумесна з Джэніфер Даўдна) за распрацоўку метаду рэдагавання геному.