Эмбрыялогія (ад старажытнагрэчаскага ἔμβρυον, зародак, «эмбрыён»; і-λογία,- логія) — навука, якая вывучае развіццё зародка. Зародкам завецца кожны арганізм на ранніх стадыях развіцця да нараджэння, або, у выпадку раслін, да моманту прарастання.
Эмбрыялогія вывучае наступныя працэсы развіцця жывых арганізмаў: гаметагенез, апладненне і ўтварэнне зіготы, драбненне зіготы, працэсы дыферэнцыявання тканак, працэсы закладкі і развіцця органаў (органагенез), морфагенез, рэгенерацыю. З эмбрыялогіяй цесна звязана гісторыя эмбрыялогіі. Цікавасць да пытанняў эмбрыялогіі адзначаецца ў старажытнаіндыйскай і старажытнагрэчаскай філасофіі.