Эміль Гімэ | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Émile Guimet | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Alexandre Moret[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
2 чэрвеня 1836[1][2][…] |
||||||
Смерць |
12 кастрычніка 1918[2][4][…] (82 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Імя пры нараджэнні | фр.: Émile Étienne Guimet | ||||||
Бацька | Жан-Батыст Гімэ[3] | ||||||
Маці | Zélie Bidault[d][3] | ||||||
Дзеці | Jean Guimet[d][3] | ||||||
Член у |
|
||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эміль Эцьен Гімэ (фр.: Émile Étienne Guimet; 26 чэрвеня 1836 — 12 жніўня 1918) — французскі прамысловец і падарожнік, збіральнік калекцый азіяцкага мастацтва, заснавальнік першага музея гісторыі рэлігій.
Нарадзіліся ў Ліёне. Атрымаў у спадчыну ад бацькі, Жана-Батыста Гімэ, фабрыку па вытворчасці сінтэтычнага ультрамарыну і ў 1865 годзе стаў яе дырэктарам. У 1879 годзе ў Ліёне заснаваў Музей Гімэ , у аснову якога пакладзена частка калекцыі Гімэ. У 1878 годзе прадставіў частку сваёй калекцыі на Сусветнай выстаўцы ў Парыжы. У 1885 годзе перадае самыя каштоўныя прадметы сваёй калекцыі ва ўласнасць французскай дзяржавы, а ў 1889 годзе пераводзіць музей у Парыж. Музей Гімэ валодае самай вялікай калекцыяй твораў азіяцкіх аўтараў, размешчанай па-за тэрыторыяй Азіі.
Эміль Гімэ вывучаў рэлігіі Далёкага Усходу, і ў яго музеі многія экспанаты ставяцца да рэлігійных культаў Японіі, Кітая, Старажытнага Егіпта, Грэцыі і Рыма.
У 1900 годзе абраны віцэ-прэзідэнтам французска-японскага таварыства Парыжа.