Эміль Дзюркгейм | |
---|---|
фр.: David Émile Durkheim | |
Нараджэнне |
15 красавіка 1858[1][2][…] |
Смерць |
15 лістапада 1917[1][2][…] (59 гадоў) |
Месца пахавання | |
Імя пры нараджэнні | фр.: David Émile Durkheim |
Жонка | Louise Dreyfus[d] |
Веравызнанне | атэізм[4][5][…] |
Член у | |
Адукацыя | |
Дзейнасць | сацыялогія рэлігіі і этналогія |
Месца працы | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Давід Эміль Дзюркгейм (фр.: David Émile Durkheim; (15 красавіка 1858, Эпіналь, Францыя — 15 лістапада 1917, Парыж) — французскі сацыёлаг, заснавальнік французскай сацыялагічнай школы і структурна-функцыянальнага аналізу, адзін са стваральнікаў сацыялогіі як самастойнай навукі.
Скончыў Вышэйшую нармальную школу (1882). Выкладаў у некалькіх правінцыяльных ліцэях, чытаў лекцыі па сацыяльных навуках і педагогіцы ва ўніверсітэце ў Бардо (1887—1902). З 1902 г. працаваў у Парыжскім універсітэце. У 1896—1914 гг. заснаваў і кіраваў «Сацыялагічным штогоднікам». Лічыў, што грамадства ўяўляе сабой сістэму сацыяльных з'яў, якія выконваюць пэўныя функцыі, адпавядаючыя «сацыяльным патрэбнасцям».
Эміль Дзюркгейм меркаваў, што падзел працы ў развітым грамадстве служыць для падтрымання яго «салідарнасці». На яго думку, усе сістэмы маралі вытворныя ад арганізацыі грамадства, пры гэтым кожнае грамадства стварае мараль, патрэбную для яго належнага функцыянавання. Увёў у навуковы ўжытак паняцце калектыўнай свядомасці. Сцвярджаў, што сацыяльнае жыццё залежыць ад сістэмы каштоўнасцей, якія падзяляюцца сябрамі грамадства, а функцыя сацыяльных і рэлігійных рытуалаў заключаецца ў падтрыманні і захаванні ўласцівых людзям агульных каштоўнасцей.
Яго асноўныя працы — «Аб падзеле грамадскай працы» (1893), «Правілы сацыялагічнага метаду» (1895), «Самазабойства: сацыялагічнае даследаванне» (1897), «Элементарныя формы рэлігійнага жыцця» (1912), «Сацыялогія і філасофія» (1924) і інш.