Эміль Цукеркандль | |
---|---|
ням.: Emil Zuckerkandl | |
Дата нараджэння | 18 верасня 1849[1] ці 1 верасня 1849 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 мая 1910[2] (60 гадоў) ці 30 мая 1910[3] (60 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Berta Zuckerkandl[d] |
Род дзейнасці | антраполаг, выкладчык універсітэта, анатам, хірург |
Навуковая сфера | анатомія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктарская ступень[d][4] |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Julius Tandler[d] |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эміль Цукеркандль (1 верасня 1849, Дзьёр — 28 мая 1910, Вена) — венгерска-аўстрыйскі анатам. Брат уролага Ота Цукеркандля (1861—1921).
Атрымаў адукацыю ў Венскім універсітэце ў 1874 годзе, быў асістэнтам Карла фон Ракітанскага (1804—1878) і Карла Лангера (1819—1887). У 1879 годзе быў прызначаны памочнікам прафесара ў Венскім універсітэце, а ў 1882 годзе стаў прафесарам ва Універсітэце Граца. З 1888 годзе быў прафесарам апісальнай і тапаграфічнай анатоміі ў Венскім універсітэце. Праводзіў даследаванні практычна ва ўсіх абласцях марфалогіі, зрабіўшы вялікі ўклад у нармальную і паталагічную анатомію поласці носа , анатомію тварнага чэрапа, крывяносных сасудаў, храмафіннай сістэмы і інш.