Эміль Шумахер | |
---|---|
ням.: Emil Schumacher | |
Дата нараджэння | 29 жніўня 1912[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 кастрычніка 1999[1][4][…] (87 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Ulrich Schumacher[d] |
Род дзейнасці | мастак, выкладчык універсітэта, мастак-гравёр, графік, кераміст |
Месца працы | |
Жанр | абстракцыянізм |
Мастацкі кірунак | абстракцыянізм і абстрактны экспрэсіянізм |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эміль Шумахер (ням.: Emil Schumacher; 29 жніўня 1912, Гаген, Паўночны Рэйн-Вестфалія — 4 кастрычніка 1999, Сан-Хасэ, Івіса, Балеарскія астравы) — нямецкі мастак-абстракцыяніст, прадстаўнік інфармалізму ў жывапісе.
Эміль Шумахер атрымаў мастацкую адукацыю ў Школе прыкладнога мастацтва Дортмунда ў 1932—1935 гадах. Пасля Другой сусветнай вайны захапляўся кубізмам. У 1948 годзе разам з Карлам Ота Гёцам і двума іншымі маладымі мастакамі быў удастоены прэміі «Малады Захад» (ням.: Jünger Westen) горада Рэклінгхаўзен. У 50-я гады перайшоў да чыста каляровых кампазіцый, без якіх-небудзь канструктыўных элементаў.
З 1955 года Эміль Шумахер удзельнічаў у розных выставах абстракцыяністаў. У 1962 годзе заваяваў прыз на 30-м Біенале ў Венецыі. У 1959, 1964 і 1977 гадах майстар прымаў удзел у выставах мастакоў-абстракцыяністаў у Каселі — дакумента (2-я, 3-я і 7-я адпаведна). Сярод іншых работ Э. Шумахер стварыў мазаічныя пано для станцый метрапалітэна ў Рыме. У 1958—1960 гадах ён — прафесар у Вышэйшай школе выяўленчага мастацтва ў Гамбургу, у 1966—1977 гады — прафесар у Дзяржаўнай акадэміі выяўленчага мастацтва ў Карлсруэ. У родным горадзе Э. Шумахера — Гагене — створаны музей творчасці мастака.