Эмілі Армстранг | |
---|---|
англ.: Emily Marcia Armstrong | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 6 мая 1986 (38 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявачка, аўтарка-кампазітар, кампазітарка, музыкант |
Інструменты | гітара, вакал і бас[d] |
Жанры | хард-рок, альтэрнатыўны рок, punk blues[d], ню-метал, грандж і поп-рок |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эмілі Армстранг (англ.: Emily Armstrong; нар. 6 мая 1986, Лос-Анджэлес, ЗША) — амерыканская спявачка, гітарыстка і аўтар песень[2]; адна з заснавальніц гурта Dead Sara[3]. 5 верасня 2024 года было абвешчана, што Эмілі стала новай вакалісткай гурта Linkin Park[4].
Эмілі Армстранг нарадзілася ў Лос-Анджэлесе. Яна пачала пісаць песні і граць на гітары з 11 гадоў, а спяваць — з 15 гадоў. Эмілі не скончыла старэйшыя класы школы, паколькі хацела граць у рок-гурце і страціла цікавасць да іншых прафесій[5]. У інтэрв’ю для El Paso Times у 2012 годзе Армстранг заявіла, што музыка была адзіным матыватарам у яе жыцці[6].
У 2002 годзе Армстранг пазнаёмілася з гітарысткай С’юзі Мэдлі. У іх быў падобны музычны густ — абедзве захапляліся творчасцю Nirvana, L7, Led Zeppelin, Стыві Нікс, Джоні Мітчэл, Fleetwood Mac, блюзам і фолк-музыкай 1960-х і 1970-х гадоў[7]. На працэс напісання песень Армстранг істотна паўплываў фолк-рок[8]. У якасці артыстычнага ўплыву яна згадвае Ігі Попа і Джэніс Джоплін[9].
Першы канцэрт Dead Sara (тады пад назвай Epiphany) адбыўся ў сакавіку 2005 года[8]. У 2010 яны заснавалі сваю гуказапісвальную кампанію Pocket Kid Records і выдалі дэбютны альбом Dead Sara у 2012 годзе[10]. Першым сінглам стала кампазіцыя «Weatherman»[11]. Dead Sara ўдзельнічалі ў Warped Tour і адкрывалі канцэрты Muse[11].
Другі альбом Pleasure to Meet You, і EP, Covers таксама былі выдадзены на Pocket Kid Records. У Covers увайшлі кавер-версіі песень «Heart-Shaped Box» (Nirvana), «Killing in the Name» (Rage Against the Machine) і «Ask the Angels» (Паці Сміт). У 2018 годзе на лэйбле Atlantic Records выйшаў EP Temporary Things Taking Up Space[12]. Трэці альбом гурта Ain’t It Tragic быў запісаны падчас пандэмія COVID-19 і выйшаў у 2021 годзе на лэйбле Warner Records[13].
Падчас выступу 5 верасня 2024 года Армстранг упершыню выйшла на сцэну ў складзе Linkin Park[4].
Вакал Армстранг быў ацэнены яшчэ да дэбюту Dead Sara. Грэйс Слік адзначыла яе «моцнае, настойлівае гучанне» ў інтэрв’ю для Wall Street Journal у 2011 годзе. Кортні Лаў запрасіла Эмілі Армстранг запісаць вакал для альбома гурта Hole Nobody’s Daughter (2010)[11]. Эмілі Армстранг запісвалася і выступала разам з The Offspring[14], Бекам, Демі Лавата,[15], Awolnation[16], Робі Крыгерам (The Doors)[17].