Эміліа Сальгары

Эміліа Сальгары
італ.: Emilio Carlo Giuseppe Maria Salgàri
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні італ.: Emilio Carlo Giuseppe Maria Salgari
Псеўданімы Guido Altieri[1], Guido Landucci[1], Enrico Bertolini, A. Permini, S. Romero, Ammiragliador[1] і Emilius[1]
Дата нараджэння 21 жніўня 1862(1862-08-21)[2][1]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 красавіка 1911(1911-04-25)[1] (48 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналіст, сцэнарыст, пісьменнік навуковай фантастыкі, дзіцячы пісьменнік, раманіст, празаік, пісьменнік
Гады творчасці 1883[1]1911[1]
Мова твораў італьянская мова
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Эміліа Карла Джузэпэ Марыя Сальгары (італ.: Emilio Carlo Giuseppe Maria Salgàri; 21 жніўня 1862 — 25 красавіка 1911) — італьянскі пісьменнік, аўтар гістарычных і прыгодніцкіх раманаў, у тым ліку пра піратаў.

Нарадзіўся ў Вероне, там жа скончыў мараходнае вучылішча, збіраўся стаць капітанам далёкага плавання, але не прайшоў па конкурсе. Яшчэ падчас вучобы ў вучылішчы напісаў сваё першае апавяданне «Папуасы» (1883). Пасля 1887 года вырашыў канчаткова прысвяціць сябе літаратуры. Напісаў больш за дзвесце раманаў і апавяданняў.

Найбольшую вядомасць аўтар набыў у Італіі, Іспаніі і Партугаліі. У англамоўных краінах яго ведаюць нашмат менш. Нягледзячы на гучную вядомасць і велізарныя тыражы, усё жыццё Сальгары адчуваў фінансавыя цяжкасці. Раздушаны абавязкамі і сямейнымі праблемамі, скончыў жыццё самагубствам 25 красавіка 1911 года ў Турыне.

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з і к Gallo C., Bonomi G. SALGARI, Emilio // Dizionario Biografico degli Italiani — 2017. — Vol. 89. Праверана 4 лістапада 2021.
  2. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 20 чэрвеня 2019.