Эміліа Фернандэс | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 сакавіка 1904[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 жніўня 1986[3][4] (82 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, ваенны, кінаакцёр, тэлеакцёр |
Кірунак | вестэрн |
IMDb | ID 0273477 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эміліа Ферна́ндэс (ісп.: Emilio Fernández; 26 сакавіка 1904[1][2][…], штат Кааўіла — 6 жніўня 1986[3][4], Мехіка) — мексіканскі кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр.
Па паходжанні індзеец. З 1928 здымаўся ў кіно, пісаў сцэнарыі. Яго фільм «Марыя Кандалярыя» (1944) сведчыў пра нараджэнне новай самабытнай кінашколы. Выкарыстанне індзейскага нацыянальнага фальклору, спалучэнне прыгажосці і трагедыйнасці, пластычная выразнасць і жывапіснасць выяўлення ўласцівы яго фільмам «Пакінутыя» і «Бугамбілья» (1944), «Пепіта Хіменес» (1945), «Закаханая» (1946), «Жамчужына» (1946), «Рыо Эскандьвда» (1948), «Сельская дзяўчына» (1949), «Дзень жыцця» (1950), «Нока» (1974), «Чырвоная зона» (1975), «Эротыка» (1978) і інш.