Эмір Кустурыца | |
---|---|
сербск.: Емир Кустурица | |
Імя пры нараджэнні | Эмір Кустурыца |
Дата нараджэння | 24 лістапада 1954[1][2] (69 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | Сербія |
Жонка | Maja Kusturica[d] |
Дзеці | Stribor Kusturica[d] |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | |
Кар’ера | 1978 — н.ч. |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0001437 |
new.thenosmokingorchestra.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эмір Кустурыца (сербск.: Емир Кустурица, Emir Kusturica) — сербскі кінарэжысёр, сцэнарыст і музыка.
Нарадзіўся 24 лістапада 1954 года ў Сараеве. Пачаў здымаць кароткаметражныя фільмы яшчэ ў сярэдняй школе. Скончыў аддзяленне рэжысуры на факультэце кіно і тэлевізіі Акадэміі музычных мастацтваў у Празе. У паўнаметражным кінематографе дэбютаваў фільмам «Ці памятаеш ты Долі Бэл?», 1981). Гэты фільм атрымаў «Залатога льва» на кінафэстывалі ў Венецыі за найлепшы кінематаграфічны дэбют, а таксама быў уганараваны на фэстывалі ў горадзе Пула.