Эн-Луіза Хэнсан | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 4 красавіка 1944[1] (80 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Муж | Bruno Glenmark[d] |
Дзеці | Josefin Glenmark[d] |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявачка |
Інструменты | вакал |
Жанры | шлягер[d], поп-музыка, кантры, country pop[d] і visa[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эн-Луіза Хэнсан (швед. Ann-Louise Hanson; нар. 4 красавіка 1944, Крыстыянстад, Швецыя) — шведская спявачка[3], якая займаецца музыкай з 1956 года.[4]
У 1960 годзе яна выпусціла першы хіт «Är du ensam i kväll?», шведская версія «Are you lonesome tonight?» Элвіса Прэслі .
У многіх яе сольных запісах 1960-х выступае Bruno Glenmarks Orkester, і пасля шлюбу Эн-Луіза і Бруна Гленмарка ствараюць гурт «Гленмаркс» з пляменніцай Бруна Карын і пляменнікам Андэрсам. Неўзабаве іх уласны гуказапісвальны лейбл GlenDisc пачаў выпускаць вініл, касеты і, у рэшце рэшт, кампакт-дыскі пад шыльдай «Hanson-Glenmark Production AB».
Эн-Луіз мае сумнеўны гонар выступіўшы на шведскім Мелодыфестываліне трынаццаць разоў без ні воднай перамогі. Адны з самых запамінальных песень, выкананых на фестывалі: «Bara en enda gång» (дуэт з Джонам Балардам) і «Kärleken lever». Эн-Луіза выканала адзін з твораў у нямецкім адборы на конкурс «Еўрабачанне» ў 1962 годзе. У канцы 1980-х пераехаўла ў Францыю разам з Бруна. Цяпер яна застаецца жыхаркай Крысціянстада ў Швецыі.
У 1986 годзе выпускае студыйны альбом Duva — Flyg igen, гэта апошні студыйны альбом Хэнсан, на якім яна падзялілася вядучым вакалам са сваімі дачкамі Джэсікай і Жазэфінай на загалоўным трэку, а таксама выканала дуэтам з Білі Прэстанам песню «So Good, So Fine».
Яна ўдзельнічала ў Мелодыфестываліне 2019 з песняй «Kärleken finns kvar».[5]
Дачка Эн-Луізы Жазэфін Гленмарк нядаўна распачала ўласную музычную кар’еру.