Нарадзілася ў яўрэйскай рэфармісцкай сям’і ў Вашынгтоне[9]. Бацька, Харві М. Эплбаўм — супрацоўнік юрыдычнай фірмы, маці, Элізабет (Блюм) Эплбаўм — працяглы час супрацоўніца мастацкай галерэі «Коркаран» у Вашынгтоне. Продкі бацькоў паходзяць з тэрыторыі сучаснай Беларусі, у маладосці Эплбаўм вывучала гісторыю іх эміграцыі ў ЗША[10].
У 1982 годзе скончыла прыватную квакерскую школу. У 1986 годзе атрымала падвоеную ступень бакалаўра з адзнакай summa cum laude ў Ельскім універсітэце па спецыяльнасцях «гісторыя» і «літаратура».[11] Студэнткай правяла лета 1985 года ў Ленінградзе і лічыць, што гэта паездка сфарміравала яе цяперашнія погляды на свет[12]. У 1987 годзе — ступень магістра Лонданскай школе эканомікі па спецыяльнасці «міжнародныя адносіны».[13] У 1988 годзе пэўны час вучылася ў Оксфардскім універсітэце, але пакінула вучобу і перабралася ў Варшаву як карэспандэнтка часопіса «The Economist».[14]
У 1988 годзе перабралася ў Варшаву, як карэспандэнтка «The Economist». У 1990-я гады жыла паміж Варшавай і Лонданам. Як калумністка «The Economist» апублікавала шэраг артыкулаў пра грамадскія і палітычныя змены ва Усходняй Еўропе[15]. У 1992 годзе кароткачасова была і рэдактаркай «The Economist».
У 2001—2005 гадах жыла ў Вашынгтоне, была членам выдавецкай рады «The Washington Post»; таксама пачала весці ўласную калонку ў «The Washington Post», што доўжыўся наступныя 17 гадоў.[16]
У лістападзе 2019 года амерыканскі часопіс The Atlantic абвясціў, што Эплбаўм далучыцца да калектыву як журналістка-карэспандэнтка ў студзені 2020 года.[16]
У 2011—2016 гадах стварыла і кіравала Пераходным Форумам (англ.: Transitions Forum) у Legatum Institute[en] (мазгавым цэнтры па пытаннях адукацыі і дэмакратыі). Сфера праектаў Эплбаўм у Legatum Institute ўключала даследаванні аспектаў дэмакратыі ў Іраку, Іране, Грузіі, Украіне, Малдове і іншых краінах.[19][20][21][22][23][24] Таксама, у супрацоўніцтве з часопісам Foreign Policy стварыла «Лабараторыю дэмакратыі» (англ.: Democracy Lab), вэб-праект, які сачыў за пераходам краін ад і да дэмакратыі[25], пазней ён перамясціўся з сайта Foreign Policy да часопіса The Washington Post (пад назвай «Дэмакратычная пошта», англ.: Democracy Post)[26]. Акрамя гэтага, кіравала праектам «Па-за прапагандай» (англ.: Beyond Propaganda), сфакусаваным на аналізе прапаганды і дэзынфармацыі ў XXI ст.[27]
У 2016 годзе пакінула Legatum Institute праз змену пазіцыі інстытута па пытанні Brexit (пасля прызначэння CEO еўраскептычнай Філіпы Штраўд)[28] і перайшла працаваць у Лонданскую школу эканомікі на пасаду прафесара Інстытута глабальных адносін (англ.: Institute for Global Affairs), кіравала праектам «Арэна» (англ.: Arena), сфакусаваным на аналізе прапаганды ў XXI ст.[29], восенню 2019 года перавяла праект у Агорскі інстытут Універсітэта Джонса Гопкінса.[30]
Applebaum, Anne (1994). Between East and West: Across the Borderlands of Europe. New York: Pantheon Books. 314 p. ISBN 0-679-42150-5.
«Паміж Усходам і Захадам: Праз памежжа Еўропы», атрымала французскую прэмію Адольфа Бенцінка за еўрапейскі нон-фікшн (англ.: Adolph Bentinck prize for European non-fiction).[32]
Applebaum, Anne (2003). Gulag: A History. New York: Doubleday. 677 p. ISBN 0-7679-0056-1.
«ГУЛАГ: Гісторыя», атрымала Пулітцэраўскую прэмію[33], а таксама брытанскую прэмію Дафа Купера (англ.: Britain's Duff-Cooper Prize)[34], апавядае пра гісторыю савецкай сістэмы канцэнтрацыйных лагераў і апісвае штодзённае жыццё ў лагерах.
Applebaum, Anne (2011). Gulag Voices: An Anthology. New Haven: Yale University Press. 224 p. ISBN 978-0-300-17783-1.
«Галасы ГУЛАГа: Анталогія»
Applebaum, Anne (2012). Iron Curtain: The Crushing of Eastern Europe, 1944—1956. London: Allen Lane. 614 p. ISBN 978-0-713-99868-9.
«Жалезная заслона: Разбурэнне Усходняй Еўропы, 1944—1956»
Applebaum, Anne (2012). From a Polish Country House Kitchen: 90 Recipes for the Ultimate Comfort Food. San Francisco: Chronicle Books. 288 p. ISBN 1-452-11055-7.
«З польскай дамашняй сялянскай кухні: 90 рэцэптаў максімальна камфортнай ежы».
Applebaum, Anne (2017). Red Famine: Stalin’s War on Ukraine. London: Penguin Randomhouse. 466 p. ISBN 978-0-385-53885-5.
«Чырвоны Голад: Вайна Сталіна супраць Украіны», атрымала другую для Эплбаўм прэмію Дафа Купера (англ.: Britain's Duff-Cooper PrizeBritain’s Duff-Cooper Prize)[34], апавядае пра штучны голад 1932—1933 гадоў — Галадамор, якім савецкая ўлада мела на мэце знішчыць украінскую нацыю і ператварыць яе ў homo sovieticus.
Applebaum, Anne (2020). Twilight of Democracy: The Seductive Lure of Authoritarianism[35]. London: Allen Lane. 208 p. ISBN 978-0-241-41971-7.
«Прыцемкі дэмакратыі: Спакуслівая хараство аўтарытарызму», апавядае пра заняпад дэмакратыі на Захадзе, і паступовы дрэйф да аўтарытарызму.
Applebaum, Anne (2020). Matka Polka. Warszawa: Osnova. 320 s. ISBN 9788366275102.
«Маці полька», аўтабіяграфічная кніга ў кантэксце «другой прыёмнай радзімы» Эплбаўм — Польшчы.
Ордэн княгіні Вольгі III ступені (2019) за важкі ўклад ва ўшанаванне памяці ахвяр генацыду ўкраінскага народа — Галадамору 1932—1933 гадоў ва Украіне, падзвіжніцкую дзейнасць, скіраваную на асвятленне праўды пра Галадамор[36]
Ордэн княгіні Вольгі II ступені (2022) за значныя асабістыя заслугі ў умацаванні міждзяржаўнага супрацоўніцтва, падтрымку дзяржаўнага суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэльнасці Украіны, важкі ўклад у папулярызацыю Украінскай дзяржавы ў свеце[37]
↑"Anne Applebaum". The Washington Post. Архівавана з арыгінала 4 березня 2016. Праверана 2009-10-03. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |archive-date= (даведка)(англ.)
↑Science, London School of Economics and Political. People(англ.)(нявызн.) ?. London School of Economics and Political Science. Праверана 13 красавіка 2020.