У 1930—36 вучыўся ва ўніверсітэтах г. Манпелье (Францыя) і Брусель. 3 1941 член кампартыі Албаніі (КПА; з 1948 Албанская партыя працы, АПП), член яе ЦК, з 1943 генеральны сакратар КПА. У 1942—45 член Прэзідыума, старшыня нацыянальна-вызваленчага фронту Албаніі (са жніўня 1945 — Дэмакратычны фронт Албаніі, ДФА). У 1944—54 галоўнакамандуючы нацыянальна-вызваленчай арміяй (з 1945 албанская Народная армія), адначасова ў 1944—46 узначальваў Часовы дэмакратычны ўрад, у 1944—53 міністр нацыянальнай абароны. У 1946—54 старшыня Савета міністраў і міністр замежных спраў (1946—53). У 1948—54 генеральны сакратар, з ліпеня 1954 1-ы сакратар ЦК АПП. Адмовіўся ўхваліць рашэнні XX і XXII з’ездаў КПСС па крытыцы культу асобы Сталіна. Ініцыятар разрыву адносін з СССР (1961) і знешнепалітычнай пераарыентацыі краіны на Кітай. Аўтар успамінаў.