Энгельберт Кемпфер | |
---|---|
ням.: Engelbert Kämpfer | |
![]() | |
падарожнік | |
Род дзейнасці | падарожнік-даследчык, урач, біёлаг, батанік, пісьменнік, натураліст |
Дата нараджэння | 16 верасня 1651[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 лістапада 1716[1][2][…] (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
![]() |
Сістэматык жывой прыроды | |
---|---|
Назвы раслін, апісаных ім, могуць адзначацца скарачэннем «Kämpf.»
З пункту гледжання Міжнароднага кодэкса батанічнай наменклатуры навуковыя назвы раслін, апублікаваныя да 1 мая 1753 г., не лічацца сапраўды апублікаванымі, і ў сучаснай навуковай літаратуры гэта скарачэнне практычна не сустракаецца. Персанальная старонка на сайце IPNI |
Энгельберт Кемпфер (ням.: Engelbert Kaempfer; 16 верасня 1651 — 2 лістапада 1716) — нямецкі падарожнік і натураліст.
Сын пастара. Вывучаў філасофію, тэалогію і медыцыну ў Лемга, Хамельне, Люнебургу, Любеку, Данцыгу, Кракаве. У 1681 годзе пасяліўся ў Швецыі.
Быў сакратаром шведскага пасольства ў Персіі. У 1685 годзе паступіў у якасці хірурга на галандскі флот і пазнаёміўся з Аравіяй, Індастанам, Явай, Суматрай, Сіямам і Японіяй. У Японіі ён правёў два гады.
Найбольш вядомы Кемпфер сваім напісаным па-нямецку і перакладзеным на англійскую мову творам «History of Japan» («Гісторыя Японіі»; Лондан, 1727), які затым з’явіўся на некалькіх іншых мовах. Акрамя таго, ён апублікаваў «Amoenitatum exoticarum poëtico-politico-physico-medicarum fasciculi V» (Лемга, 1712). Банкс надрукаваў яго «Icones selectae plantarum, quasin Japonia collegit» (Лондан, 1791). Вялікая частка яго ненадрукаваных рукапісаў, багатых важнымі назіраннямі, захоўваецца ў Брытанскім музеі.
У гонар Кемпфера названы род раслін сямейства імбірных — Кемпферыя.