Энергія іанізацыі

Энергія іанізацыі — энергія, неабходная для адарвання самага слаба звязанага электрона ад атама. Яна звычайна выражаецца ў электрон-вольтах. Пры адарванні электрона ад атама ўтвараецца адпаведны катыён[1].

Чым больш электронаў на вонкавым электронным слоі, тым больш энергія іанізацыі. З павелічэннем радыуса атама энергія іанізацыі памяншаецца. Гэтым тлумачыцца памяншэнне металічных уласцівасцей у перыяд злева направа і павелічэнне металічных уласцівасцей у групах зверху ўніз. Цэзій (Cs) — самы актыўны метал.

Энергія роднасці атама да электрона (мера праявы неметалічных уласцівасцей) — энергія, якая вылучаецца ў выніку далучэння электрона да атама (Сl0 + 1е- → Сl- + Н). З павелічэннем колькасці электронаў на вонкавым электронным слоі энергія роднасці да электрона павялічваецца, а з павелічэннем радыуса атама — памяншаецца. Гэтым тлумачацца павелічэнне неметалічных уласцівасцей у перыядах злева направа і памяншэнне неметалічных уласцівасцей у галоўных падгрупах зверху ўніз.

Зноскі

  1. "Энергия ионизации". Архівавана з арыгінала 24 жніўня 2018. Праверана 11 снежня 2018.