Энрыка Міці

Энрыка Міці
Minister for Industry and Commerce[d]
1924 — 1927
прэм’ер-міністр Мальты[d]
верасень 1950 — 20 снежня 1950
Папярэднік Пол Бафа
Пераемнік George Borg Olivier[d]

Нараджэнне 20 верасня 1885(1885-09-20)[1]
Смерць 20 снежня 1950(1950-12-20)[2] (65 гадоў)
Месца пахавання
Бацька Fortunato Mizzi[d][2]
Жонка Bice Mizzi[d]
Дзеці Fortunat Mizzi[d]
Веравызнанне каталіцтва
Партыя
Адукацыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Энрыка (Нерык) Міці (мальт.: Enrico Mizzi; 20 верасня 1885, Валета, Мальта — 20 снежня 1950, Паала, Мальта) — мальтыйскі дзяржаўны дзеяч, 7-ы прем’ер-міністр Мальты (26 верасня 1950 — 20 снежня 1950)[3].

У 1903 годзе навучаўся ў семінарыі на востраве Гоца, пазней у каледжы. З 1906 года навучаўся юрыспрудэнцыі ва ўніверсітэтах Рыма і Урбіна. У 1915 годзе Міці ўпершыню быў абраны дзяржаўную Раду, а ўжо ў 1917 годзе ён быў арыштаваны па абвінавачванні ў падрыўной дзейнасці супраць Вялікабрытаніі і быў прысуджаны да аднаго года папраўчых работ.

У 1921 годзе Энрыка Міці стварыў Дэмакратычную нацыяналістычную партыю, якая ў 1926 годзе з Unione Politica Maltese аб’ядналася ў адзіную нацыяналістычную партыю. Італьянамоўны Міці падтрымліваў цесныя сувязі з Італіяй, выступаў за далучэнне Мальты да Італіі, якая ў Другой сусветнай вайне была саюзніцай Германіі, а Мальта ж знаходзілася пад брытанскім пратэктаратам. У 1932—1933 гадах займаў пасады міністра сельскай гаспадаркі, рыбалоўства і міністра адукацыі. У канчатковым выніку гэта прывяло да таго, што ў 1940 годзе Міці быў арыштаваны, а ў 1942 годзе сасланы ва Уганду[4]. Вярнуцца ён змог толькі 8 сакавіка 1945 года, а ўжо 15 сакавіка прысутнічаў на пасяджэнні Мальтыйскай Рады. У 1947—1950 гадах з’яўляўся лідарам парламенцкай апазіцыі.

У 1950 годзе стаў прэм’ер-міністрам, узначаліўшы кааліцыйны ўрад, але неўзабаве памёр, не прабыўшы на пасадзе і трох месяцаў. Дагэтуль ён з’яўляецца адзіны прэм’ер-міністрам у гісторыі Мальты, які памёр пры выкананні абавязкаў.

  1. Bibliothèque nationale de France Enrico Mizzi // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  2. а б в г д е Bonnici E. Cimiterju Ta’ Santa Marija Addolorata – Storja, Arti u PersonalitajietKalkara: Heritage Malta, 2019. — С. 354. — ISBN 978-99932-57-75-2
  3. Мальта (Malta). Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2009. Праверана 15 ліпеня 2009.
  4. Политическая история Мальты Архівавана 7 студзеня 2012 года.