Энтані Блінкен | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: Antony Blinken | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Вендзі Шэрман | ||||||
Пераемнік | Thomas A. Shannon, Jr.[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Denis McDonough[d] | ||||||
Пераемнік | Avril Haines[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Майк Пампеа | ||||||
Пераемнік | Марка Рубіа | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
16 красавіка 1962[1][2] (62 гады) |
||||||
Бацька | Дональд Блінкен[d][4] | ||||||
Жонка | Эван Раян[d][5] | ||||||
Веравызнанне | іўдаізм | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Энтані Джон Блінкен (англ.: Antony John Blinken; 16 красавіка 1962, Нью-Ёрк) — амерыканскі дзяржаўны дзеяч, намеснік дзяржаўнага сакратара ЗША (2015—2017), дзяржаўны сакратар ЗША з 26 студзеня 2021 года.
Сын Дональда Блінкена з сям’і ўплывовага нью-ёркскага юрыста і Джудыт Блінкен, менеджара танцавальнай трупы Мерса Канінгема. Скончыў прыватную нью-ёркскую школу Далтона. У 1970 годзе бацькі развяліся, а праз год яго маці выйшла замуж за польскага юрыста, які выжыў у Халакосце, пісьменніка Самюэля Пізара і пераехала разам з сынам у Парыж, дзе кіравала Амерыканскім цэнтрам для студэнтаў і мастакоў. У 1984 годзе Блінкен скончыў Гарвардскі ўніверсітэт, працягнуў навучанне ў Калумбійскім універсітэце[7].
Спічрайтар прэзідэнта Біла Клінтана[8].
На працягу першага тэрміна Барака Абамы ў 2009—2013 гадах працаваў саветнікам па нацыянальнай бяспецы віцэ-прэзідэнта Джо Байдэна[9].
У 2013—2015 гадах з’яўляўся намеснікам саветніка па нацыянальнай бяспецы прэзідэнта ЗША, у 2015—2017 гадах — намеснікам дзяржаўнага сакратара ЗША[10].
У 2018 годзе заснаваў разам былой памочніцай міністра абароны ЗША па палітычных пытаннях Мішэль Флурнуа кансалтынгавую фірму WestExec Advisors[11].
У лістападзе 2020 года Джо Байдэн назваў яго будучым дзяржсакратаром ЗША ў сваёй камандзе[12]. 26 студзеня 2021 года Сенат большасцю галасоў зацвердзіў кандыдатуру Блінкена на пасаду Дзяржаўнага сакратара ЗША[13].
Жанаты з каталічкай ірландскага паходжання Эван Раян, унучкай былога кіраўніка Сакрэтнай службы ЗША, якая пачынала сваю кар’еру ў 1990-я гады як намесніца Першай лэдзі ЗША[14].