| ||||||||||||||||||||||||
Энергадар[2] ці Энэргадар[3] — горад абласнога падпарадкавання ў паўночна-заходняй частцы Запарожскай вобласці Украіны. Размешчаны на левым беразе ракі Дняпро, на ўзбярэжжы Кахоўскага вадасховішча, за 20 км ад горада Кам’янка-Дніпроўска, 7 км ад аўтадарогі Кам’янка-Дніпроўска — Бэрдзянск. Плошча горада — 63,5 км².