Эпоха нявіннасці![]() | |
---|---|
англ.: The Age of Innocence | |
![]() | |
Жанр | рамантычны фільм[2][3][…], драматычны фільм[2][4], гістарычная драма[d] і экранізацыя рамана[d] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Columbia Pictures |
Працягласць | 138 хв. |
Краіна | |
Мова | англійская |
Год | 31 жніўня 1993, 18 лістапада 1993[1] і 1993 |
Наступны фільм | Добры сын[d] |
IMDb | ID 0106226 |
![]() |
«Эпоха нявіннасці» (англ.: The Age of Innocence) — мастацкі фільм 1993 года рэжысёра Марціна Скарсэзэ[7].
Нью-Ёрк, 1870-я. Паспяховы юрыст Ньюленд Арчэр заручаны з выдатнай і ў вышэйшай ступені дабрадзейнай дзяўчынай па імені Мэй Веланд. Вышэйшы свет горада з найвялікшым ухваленнем глядзіць на гэты саюз. Але неўзабаве ў Нью-Ёрк прыбывае стрыечная сястра Мэй, графіня Элен Аленская. Свецкае грамадства толькі і абмяркоўвае скандальную навіну пра тое, што яна мае намер развесціся са сваім мужам, польскім графам, ад якога збегла і цяпер вядзе вольны лад жыцця. Ньюленд на правах будучага сваяка бярэцца займацца справамі Элен. Але неўзабаве ён разумее, што закахаўся ў гэтую жанчыну і стаміўся жыць па правілах велікасвецкага грамадства. А яго маючы адбыцца шлюб з Мэй здаецца яму фатальнай і самай вялікай памылкай.
Вядомы амерыканскі кінакрытык Роджэр Эберт адзначыў фільм чатырма зоркамі з чатырох магчымых і занёс у свой спіс «Выдатных фільмаў»[8].
Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 15 кінаўзнагародамі і яшчэ 33 намінацыямі[9].