Эпі́фара (стар.-грэч.: ἐπιφορά— паўтарэнне) — паўтарэнне аднолькавых гукаў, словаў ці выразаў
у канцы вершаваных радкоў або строф. Вось прыклад эпіфары з народнай песні:
- Цялушачак гадаваць будзем,
- А бычочкі прадаваць будзем,
- Дзевак замуж аддаваць будзем,
- А хлопчыкаў жаніць будзем.
Стылістычная фігура, супрацьлеглая эпіфары, — анафара.
- Радковая — аднолькавыя словы ці выразы паўтараюцца ў канцы радкоў.
- Строфная — асобныя словы ці выразы дакладна паўтараюцца ў канцы асобных строф.