Поўнае імя | Эрвейн Фердын Мукам Мекантсо | ||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
24 мая 1994[1][2] (30 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 166 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 70 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Эрвейн Мукам (фр.: Hervaine Moukam; нар. 24 мая 1994, Манжо, Камерун) — французскі футбаліст камерунскага паходжання, паўабаронца люксембургскага клуба «Румеланж».
Нарадзіўся ў Камеруна, аднак у дзіцячым узросце разам з бацькамі пераехаў у Францыю. У 2001—2007 гадах займаўся футболам у акадэміі «Страсбура», а ў верасні 2007 года перабраўся ў школу «Меца». Ва ўзросце 17 гадоў пачаў выступаць за другую каманду «Меца» ў чацвёртым дывізіёне Францыі, выступаў за яе на працягу двух гадоў, аднак за першую каманду так і не згуляў.
У 2014 годзе перабраўся ў Грэцыю, дзе спачатку выступаў за клуб Суперлігі «Астэрас», аднак не меў трывалага месца ў аснове. У сезоне 2016/17 гуляў за «Алімпіякос» з Воласа ў трэцім дывізіёне Грэцыі. У кастрычніку 2017 года вярнуўся ў Францыю, далучыўшыся да аматарскага клуба «Амневіль».
У пачатку 2018 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Нёман» з Гродна і ў сакавіку падпісаў з ім кантракт[3]. Спачатку ў асноўным выхадзіў на замену, але неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе і стаў адным з лідараў каманды. У жніўні 2018 года перайшоў у барысаўскі БАТЭ[4]. У складзе БАТЭ з’яўляўся на полі нерэгулярна, часцей выхадзіў на замену. У студзені 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў барысаўскі клуб[5].
У лютым 2021 года падпісаў кантракт з казахстанскім «Актабэ»[6], дзе гуляў да канца сезона 2021. У красавіку 2022 года папоўніў склад кітайскага клуба «Цындаа Юс Айленд». У пачатку 2023 года далучыўся да аматарскай каманды «АПМ Мец», а ў жніўні 2023 года стаў іграком люксембургскага «Румеланжа».
У 2009—2010 гадах выступаў за юнацкую зборную Францыі.