Эрвін фон Віцлебен | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 снежня 1881[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 жніўня 1944[1][2] (62 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Трэці рэйх |
Род войскаў | Германская імперская армія |
Званне | генерал-фельдмаршал |
Камандаваў | 1-я армія і Група армій «D» |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іоб-Вільгельм Георг «Эрвін» фон Віцлебен (ням.: Job-Wilhelm Georg "Erwin" von Witzleben; 4 снежня 1881, Брэслау, Сілезія — 8 жніўня 1944, Берлін) — нямецкі военачальнік (з 1940 — фельдмаршал). Дзеяч антынацысцкай апазіцыі, удзельнік змовы 20 ліпеня, за ўдзел у якой прысуджаны да смяротнага пакарання.
У Другую сусветную вайну ўступіў на пасадзе камандуючага 1-й арміяй. Падчас польскай кампаніі яго армія займала «Заходні вал» на Заходнім фронце і паспяхова адбіла Саарскі наступ французаў. У лістападзе 1939 атрымаў чын генерал-оберста (генерал-палкоўніка).
На першым этапе французскай кампаніі армія пад камандаваннем Вицлебена здзейсніла манеўр з выхадам на «лінію Мажыно». На наступным этапе яна ўдзельнічала ў акружэнні 2-й французскай групы армій. 24 чэрвеня 1940 года Віцлебен быў узнагароджаны Рыцарскім крыжам Жалезнага крыжа, 19 ліпеня 1940 года яму быў прысвоены чын фельдмаршала.
З 15 сакавіка 1941 — камандуючы групай армій «Д» і камандуючы на Захадзе. Імкнуўся стварыць пастаянныя берагавыя абарончыя збудаванні з мэтай, каб прадухіліць магчымую высадку саюзнікаў на ўзбярэжжы Францыі, але з-за недахопу працоўнай сілы гэта яму не ўдалося зрабіць. 21 сакавіка 1942 года звольнены ў адстаўку па стане здароўя. Жыў у сваім маёнтку каля Патсдама.