![]() | |||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Эрнан Фігерэда Алонса | ||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
15 мая 1985[1][2][…] (39 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Рост | 179 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 75 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Нумар | 18 | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
|
Эрнан Фігерэда Алонса (ісп.: Hernán Figueredo Alonzo, нар. 15 мая 1985, Мантэвідэа, Уругвай) — уругвайскі футбаліст, паўабаронца клуба «Дэфенсар Спортынг» з Мантэвідэа.
Выступаў у розных уругвайскіх клубах. У чэрвені 2012 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама», стаўшы разам з Данілам Какарам першым уругвайскім футбалістам у беларускім чэмпіянаце[3]. Ужо 1 ліпеня 2012 года забіў свой першы гол за новы клуб, які дапамог мінскаму клубу атрымаць перамогу над БАТЭ (3:1). У далейшым замацаваўся ў аснове мінскага клуба.
У сезоне 2013 стаў лідарам мінскага клуба. Выступаючы на пазіцыі атакуючага паўабаронцы, здолеў за сезон забіць 10 галоў і стаў найлепшым бамбардзірам каманды.
Сезон 2014 распачынаў трывалым іграком асновы, але ўжо не здолеў дзейнічаць так паспяхова, як у папярэднім сезоне. У выніку ў сярэдзіне 2014 года быў выцеснены з асноўнага складу Чыгозэ Удожы і стаў з’яўляцца толькі на замену. Увосень 2014 года, дзякуючы траўме Удожы, вярнуўся ў асноўны склад.
У канцы лістапада 2014 года пакінуў «Дынама» па пагадненні бакоў[4]. У студзені 2015 года падпісаў кантракт з калумбійскім клубам «Дэпортэс Таліма» з горада Ібагэ[5]. У 2016 годзе вярнуўся ў Уругвай, стаўшы іграком клуба «Торке», а ў студзені 2018 года далучыўся да «Ліверпуля», дзе гуляў на працягу пяці гадоў.
У студзені 2023 года перайшоў у «Дэфенсар Спортынг».