Эрнест Генры Старлінг | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 красавіка 1866[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 мая 1927[3][1][…] (61 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізіёлаг, урач |
Навуковая сфера | фізіялогія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Wilhelm Kühne[d] |
Член у | |
Узнагароды |
член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] Каралеўскі медаль[d] (1913) Крунаўская лекцыя[d] (1904) Baly Medal[d] (1907) Harveian Oration[d] (1923) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эрнест Генры Ста́рлінг[4] (англ.: Ernest Henry Starling; 17 красавіка 1866, Лондан — 2 мая 1927, на параходзе ў порце Кінгстан, Ямайка) — англійскі фізіёлаг.
Выпускнік медыцынскага факультэта Лонданскага ўніверсітэта (1886). У 1899—1923 гадах — прафесар Лонданскага ўніверсітэта. Аўтар прац па лімфаўтварэнні, кровазвароце, фізіялогіі кішачніка, функцыі нырак, сакрэцыі падстраўнікавай залозы. У 1902 годзе сумесна з Уільямам Бейлісам адкрыў секрэцін і ўвёў у навуку паняцце «гармон» (1905). Усталяваў шэраг заканамернасцяў у дзейнасці ізаляванага сэрца.