Эрнест Томас Сінтан Уолтан | |
---|---|
англ.: Ernest Thomas Sinton Walton | |
| |
Дата нараджэння | 6 кастрычніка 1903[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 чэрвеня 1995[1] (91 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Winifred Walton[d] |
Род дзейнасці | фізік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | фізіка[7], ядзерная фізіка[7] і фізіка элементарных часціц[7] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Эрнест Рэзерфорд |
Вядомы як | Генератар Кокрафта — Уолтана, трансмутацыя атамных ядраў |
Узнагароды |
медаль Х’юза (1938) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эрнест Томас Сінтан Уолтан (англ.: Ernest Thomas Sinton Walton; 6 кастрычніка 1903 — 25 чэрвеня 1995) — выдатны ірландскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1951) (сумесна з Джонам Кокрафтам).
Эрнест Уолтан нарадзіўся ў мястэчку Дунгарван ў Ірландыі. Яго бацька быў святаром метадысцкай царквы. Амаль усё сваё дзяцінства Уолтан правёў у Ольстэры. У той час было прынята, што сем'і святароў пераязджалі з месца на месца кожныя 3 гады. У выніку, Эрнест вучыўся ў некалькіх школах у графствах Доўні і Тыран і ў Дубліне. З 1915 да 1921 года ён вучыўся ў метадысцкім каледжы Белфаста. У 1922 годзе Уолтан выйграў стыпендыю і пачаў вывучаць фізіку і матэматыку ў Трыніці-каледжы Дубліна, дзе атрымаў дыплом бакалаўра ў 1926 годзе і магістэрскі дыплом у 1927 годзе. За гады навучання ў Трыніці-каледжы Уолтан атрымаў сем узнагарод за поспехі ў вывучэнні фізікі і матэматыкі. Пасля атрымання дыплома Уолтан быў прыняты ў аспірантуру Кембрыджскага ўніверсітэта ў Кавендышскую лабараторыю пад кіраўніцтва Эрнэстa Рэзерфордa. Уолтан атрымаў ступень доктара філасофіі ў 1931 годзе і прапрацаваў даследчыкам ў Кембрыджы да 1934 года.
Эрнест Уолтан вярнуўся назад у Ірландыю ў 1934 г. і стаў членам факультэта фізікі Трыніці каледжа ў Дубліне. У 1946 ён быў прызначаны прафесарам з ганаровым званнем прафесар натуральнай і эксперыментальнай філасофіі Трыніці каледжа ў Дубліне. Уолтан быў выдатным лектарам, ён умеў падаць складаныя пытанні фізікі ў простай і лёгкай для разумення манеры. Аднак, магчымасці для правядзення эксперыментальных даследаванняў у Дубліне былі вельмі абмежаваныя. Уолтан займаўся даследаваннямі эфекту фасфарэсцэнцыі ў шкле, другаснай электроннай эмісіі з паверхні пад уздзеяннем іоннай бамбардзіроўкі і развіццём метаду радыевугляроднай даціроўкі і метадаў вымярэння радыеактыўнасці (low level counting) тонкіх плёнак на шкле.