Эрнст Генрых Вебер | |
---|---|
ням.: Ernst Heinrich Weber | |
Дата нараджэння | 24 чэрвеня 1795[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 студзеня 1878[1][2][…] (82 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | псіхолаг, урач, фізіёлаг, анатам, фізік, статыстык, астраном |
Навуковая сфера | фізіялогія, медыцына |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Ёган Хрысціян Розенмюлер |
Вядомыя вучні | Hermann Lotze[d] |
Член у | |
Узнагароды |
замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (19 чэрвеня 1862) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эрнст Генрых Вебер (ням.: Ernst Heinrich Weber; 24 чэрвеня 1795, Вітэнберг - 26 студзеня 1878, Лейпцыг) — нямецкі анатам і псіхафізіёлаг.
З 1818 года прафесар анатоміі, а затым фізіялогіі ў Лейпцыгскім універсітэце. Асноўныя працы Вебера прысвечаны вывучэнню адчувальнасці (галоўным чынам скурнай і мышачнай). Стварыўшы шэраг методык і прыбораў для вопытнага вывучэння органаў пачуццяў (некаторыя з іх ўжываюцца і ў цяперашні час, напрыклад цыркуль Вебера для вызначэння парога скурнай адчувальнасці), Вебер адкрыў наяўнасць заканамерных суадносін паміж сілай ўздзеяння знешніх фізічных раздражняльнікаў і выкліканымі імі суб'ектыўнымі рэакцыямі - адчуваннямі. Паказаўшы падпарадкаванасць псіхічных з'яў ліку і меры, гэтыя работы Вебера паклалі пачатак псіхафізіцы і эксперыментальнай псіхалогіі. Веберу належыць шэраг важных работ па вызначэнні абсалютнай сілы цягліц, па вывучэнні механізмаў хады і іншых праяў рухальнай актыўнасці. Будучы прыхільнікам прыродазнаўчага тлумачэння псіхічных актаў, Вебер раскрытыкаваў прынцып "спецыфічнай энергіі органаў пачуццяў", які адмаўляў залежнасць псіхічных актаў ад знешніх раздражняльнікаў.