Эрнст Юсефсан | |
---|---|
шведск.: Ernst Josephson | |
Дата нараджэння | 16 красавіка 1851[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 лістапада 1906[1][2][…] (55 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Ferdinand Semy Josephson[d] |
Род дзейнасці | мастак, паэт, рысавальнік, графік, майстар афорту |
Жанр | партрэт |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | сімвалізм[6] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эрнст Юсефсан (шведск.: Ernst Josephson; 16 красавіка 1851, Стакгольм — 22 лістапада 1906, Стакгольм) — шведскі жывапісец і графік. Вучыўся ў Стакгольмскай АМ (1867-76), адначасова здзяйсняў падарожжы ў Нарвегію, Германію, Францыю і іншыя краіны. У 1879-86 жыў пераважна ў Парыжы. Ад твораў, адзначаных уплывам імпрэсіянізму (пераважна партрэты — «Журналіст Г. Рэнхольм»), перайшоў да нацыянальна-рамантычных твораў, блізкіх да сімвалізму («Нек», 1882, Нацыянальны музей, Стакгольм). З 1888 пакутаваў на шызафрэнію, якая паўплывала на пазнейшыя карціны і малюнкі майстра (гратэскава-фантастычныя кампазіцыі). Выступаў таксама як паэт.