Эрнэст Брастыньш | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 сакавіка 1892[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 студзеня 1942[2] (49 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | публіцыст, мастацтвазнавец |
Узнагароды |
Э́рнэст Бра́стыньш (лат.: Ernests Brastiņš; 19 сакавіка 1892, Цэсіскі павет, Ліфляндская губерня, Расійская імперыя — 28 студзеня 1942, РСФСР) — латышскі мастак, публіцыст, тэарэтык мастацтва, даследчык гарадзішчаў, заснавальнік і кіраўнік руху дыеўтураў. Пасля акупацыі Латвіі ў 1940 годзе дэпартаваны ўглыб Савецкага Саюза.
Нарадзіўся 19 сакавіка 1892 года каля Ліелстраўпэ. Скончыў мастацкую школу Штыгліца ў Пецярбургу, потым ваеннае вучылішча. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне і вайне за незалежнасць Латвіі.
У 1921 годзе пачаў працаваць у ваенным музеі ў Рызе. Брастыньш быў першым, хто заняўся арганізаваным вывучэннем латышскіх гарадзішчаў. Вынікам гэтай працы з'явіліся чатыры кнігі, у якіх з мапамі і здымкамі былі апісаны 282 латышскія гарадзішчы. Затым пачаў працаваць у сховішчы латышскага фальклору. У 1926 годзе першым у гэтай інстытуцыі выдаў навуковую працу «Латышскія народныя песні», у якіх яны былі даследаваны з міфалагічнага гледзішча.
26 ліпеня 1926 года заснаваў Латышскую садружнасць дыеўтураў, што можна вызначыць за пачатак аднаўлення старалатышскай рэлігіі.
Пасля акупацыі Латвіі 6 ліпеня 1940 года Брастыньш быў арыштаваны і высланы ў РСФСР. Ён быў вызначаны як "сацыяльна небяспечны элемент, кіраўнік арганізацыі дыеўтураў, які займаўся контррэвалюцыйнай дзейнасцю і падтрымліваў сувязі з арганізацыяй «Пэрканкрустс».[3] Памёр у зняволенні 28 студзеня 1942 года.[4]
28 кастрычніка 2006 года ў Кронвальдскім парку ў Рызе быў урачыста адкрыты помнік Брастыньшу. Помнік быў усталяваны пры дапамозе фонду «Savieši».