Эрнэст Медына | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 жніўня 1936 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 мая 2018 (81 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род войскаў |
Нацыянальная гвардыя ЗША (1956—1964) Армія ЗША (1964—1971) |
Гады службы | 1956—1971 |
Званне | капітан |
Часць | 23-я пяхотная дывізія |
Бітвы/войны | Вайна ў В’етнаме |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эрнэст Лу Медына (англ.: Ernest Lou Medina; 27 жніўня 1936 — 8 мая 2018) — капітан арміі ЗША, удзельнік В’етнамскай вайны. Камандаваў ротай С («Чарлі») 1-га батальёна 20-га пяхотнага палка. У 1971 годзе паўстаў перад ваенным трыбуналам па справе аб бойні ў Сангмі, але быў апраўданы.
Нарадзіўся ў мексіканска-амерыканскай сям’і ў горадзе Спрынгер, штат Нью-Мексіка. Пасля заканчэння сярэдняй школы жыў за кошт мноства выпадковых заробкаў. У 1956 Медына далучыўся да войска[1]. Праслужыўшы 12 гадоў у шэрагах радавога складу (уключаючы службу ў Нацыянальнай гвардыі), у 1964-м Медына быў прыняты ў афіцэрскую школу[2]. У 1966 годзе ў званні капітана прызначаны камандзірам роты С («Чарлі») 1-га батальёна 20-га пяхотнага палка. Першапачаткова яго падраздзяленне базавалася на Гаваях, але неўзабаве Медына адправіўся ў Паўднёвы В’етнам[3].
16 сакавіка 1968 года спланаваў і кіраваў правядзеннем сваёй ротай аперацыі ў сельскай абшчыне Сангмі, дзе адбылося масавае забойства мірных жыхароў. Ёсць меркаванне, што Медына асабіста забіў трох сялян[4]. У 1971 годзе афіцэр паўстаў перад ваенным трыбуналам[5]. Абвінавачаны адмаўляў сваю віну, а таксама адмаўляў факт забойства мірных жыхароў. У жніўні таго ж года Медына прызнаны невінаватым[6].
Нягледзячы на апраўданне, падзеі ў Сангмі негатыўна адбіліся на ваеннай кар’еры, таму капітан вымушаны быў сысці ў адстаўку. Пазней ён прызнаў, што падчас ваеннага трыбунала «не быў цалкам адкрыты, каб не зганьбіць вайскоўцаў, Злучаныя Штаты, сваю сям’ю і самога сябе»[7].
Пасля звальнення з войска Медына ўладкаваўся на завод Enstrom Helicopter Corporation у Міноміні, штат Мічыган[7]. Праз некаторы час ён са сваёй сям’ёй пераехаў у Марынета, штат Вісконсін. Тут Медына работаў рыэлтарам (індывідуальны прадпрымальнік Medina, Inc.)[8].
Памёр 8 мая 2018 года ва ўзросце 81 года[8].
Яшчэ да камандзіроўкі ў В’етнам быў узнагароджаны медалямі «Сярэбраная зорка» і «Бронзавая зорка»[3].
Медына згадваецца ў першай строфы песні Піта Сігера «Апошні цягнік у Нюрнберг» (Last Train to Nuremberg, 1970).
Я бачу лейтэнанта Кэлі? Я бачу капітана Медына? Я бачу генерала Костэра і ўсю яго каманду?
Арыгінальны тэкст (англ.)
Do I see Lieutenant Calley? Do I see Captain Medina? Do I see Gen'ral Koster and all his crew? |