Эро́тыка (ад грэч. Erotika — любоўны пачатак[1]) — мастацтва перадачы сексуальных эмоцый. Найбольш часта эротыка выяўляецца з дапамогай выяўленчага мастацтва, літаратуры і песень. Паводзіны асоб, намаляваных у эратычным творы, могуць быць звязаны як з шчырым, амаль чароўным пачуццём кахання, так і са звычайнай сексуальнай пажадлівасцю. У адрозненне ад парнаграфіі, эротыка не акцэнтуе графічныя дэталі палавых органаў і палавога акту. У эротыцы часта прысутнічае элемент недамоўленасці, няскончанасці сюжэта — канчатак адлюстроўванай любоўнай прэлюдыі, яе дэталізацыя аддаецца на водкуп уяўленню гледача, чытача або слухача. Тым не менш эротыка часам узбуджае ўяўленне больш, чым парнаграфія. Эратычныя творы могуць падвяргацца цэнзуры.