Эрык-Эманюэль Шміт | |
---|---|
фр.: Éric-Emmanuel Schmitt | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 28 сакавіка 1960 (64 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург, філосаф, перакладчык, сцэнарыст, пісьменнік, кінарэжысёр, акцёр, навэліст, сцэнарыст коміксаў, раманіст |
Гады творчасці | з 1991 |
Мова твораў | французская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
eric-emmanuel-schmitt.net | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Эрык-Эманюэль Шміт (фр.: Éric-Emmanuel Schmitt; нарадзіўся 28 сакавіка 1960 года) — французскі пісьменнік і драматург. Яго п’есы перакладзеныя на сорак моў свету і ставіліся ў больш чым пяцідзесяці краінах[5].
Нарадзіўся ў сям’і школьных настаўнікаў фізікі з Эльзасу. У дзяцінстве займаўся музыкай, іграў на фартэпіяна. Пакінуў намер стаць кампазітарам паступіўшы ў ліцэй у Ліёне, дзе настаўнікі заўважылі і падахвочвалі яго літаратурны талент. Зрэшты, паралельна з заняткамі, працягваў наведваць урокі музыкі пры Ліёнскай кансерваторыі.
У 1980—1985 гадах Шміт вучыўся на факультэце філасофіі Вышэйшай нармальнай школы ў Парыжы. У 1986 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Дзідро і метафізіка» (Diderot et la métaphysique). Затым цягам некалькіх гадоў выкладаў філасофію ў ліцэі Шэрбура і ва ўніверсітэце Шамберы.
Эрык-Эманюэль Шміт жыве і працуе ў Бруселі, а з 2008 года мае акрамя французскага яшчэ і бельгійскае грамадзянства[6]. Выхаваны ў духу атэізму, пэўны час вызнаваў агнастыцызм, але аднядаўна аўтар прызнаў істотнасць рэлігіі ў сваёй творчасці і абвясціў сябе хрысціянінам. У 2000 годзе выйшаў яго раман «Евангелле паводле Пілата».
На беларускую мову раман «Евангелле паводле Пілата» перакладзены Андрэем Хадановічам у 2012 годзе.