Э́рык Б'ёрнсан (шведск.: Erik Björnsson) — адзін з сыноў Б'ёрна Жалезнабокага і паўлегендарны кароль Швецыі з дынастыі Мунсё, які жыў прыкладна ў пачатку IX стагоддзя. Адной з нешматлікіх захаваных скандынаўскіх крыніц, дзе згадваюцца шведскія конунгі той эпохі, з'яўляецца Сага пра Хервёр, у якой гаворыцца:
|
Сынамі Б'ёрна Жалезны Бок былі Эйрык і Рэвіль. Ён быў конунг-ваяўнік і марскі конунг, а конунг Эйрык кіраваў Свейскай дзяржавай пасля свайго бацькі і жыў нядоўга. Тады гэту дзяржаву прыняў Эйрык сын Рэвіля[1]…
|
|
Зноскі
Эрык Б’ёрнсан — продкі |
---|
|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|