Эрых Марыя Рэмарк | |
---|---|
ням.: Erich Maria Remarque | |
| |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | ням.: Erich Paul Remark |
Дата нараджэння | 22 чэрвеня 1898[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 верасня 1970[3][1][…] (72 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Палет Гадар, Ilse Jutta Zambona[d] і Ilse Jutta Zambona[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, раманіст, драматург, сцэнарыст |
Гады творчасці | 1920[4] — 1970[4] |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эрых Марыя Рэмарк (ням.: Erich Maria Remarque; імя пры нараджэнні: Эрых Паўль Рэмарк, ням.: Erich Paul Remark; 22 чэрвеня 1898, Оснабрук, Прусія, Германія — 25 чэрвеня 1970, Лакарна, Тычына, Швейцарыя) — нямецкі пісьменнік.
Удзельнік І сусветнай вайны. Працаваў настаўнікам, журналістам, рэдактарам. 3 1932 у эміграцыі (Швейцарыя, ЗША).
Рэмарк быў двойчы жанаты, 14 кастрычніка 1925 — 4 студзеня 1930 і 22 студзеня 1938 — 20 мая 1957, з танцоўшчыцай Ютай Ільзе Цамбона (ням.: Jutta Ilse Zambona) (25 жніўня 1901 — 25 чэрвеня 1975). Тым часам у яго былі раманы з Марлен Дзітрых, Грэтай Гарба і іншымі жанчынамі. 25 лютага 1958 ён ажаніўся з кінаактрысай Палет Гадар, былой жонкай Чарлі Чапліна, з ёй Рэмарк пражыў да сваёй смерці.
Адна з сёстраў Рэмарка — Эльфрыда Шольц, якая працавала краўчыхай у Дрэздэне, была паводле данясення пакупніцы абвінавачана ў «дзеяннях, скіраваных на падрыў ваеннай моцы» і прыгаворана народным судом да смяротнага пакарання — гільяціны.
Рэмарк пахаваны на могілках Ронка-сопра-Асуона.
Сусветную вядомасць пісьменніку прынёс раман «На заходнім фронце без перамен» (1929), які разам з раманамі «Вяртанне» (1931) і «Тры таварышы» (1938) склалі своеасаблівую трылогію пра Сусветную вайну і яе трагічныя наступствы ў лёсах франтавікоў, т.зв. страчанага пакалення. У раманах «Палюбі бліжняга свайго» (1940), «Трыумфальная арка» (1946) «Ноч у Лісабоне» (1962) тэма нямецкай эміграцыі, у рамане «Іскра жыцця» (1952) — ныцысцкіх канцлагераў, у сатырычным рамане «Чорны абеліск» (1956) — сацыяльна-эканамічных і псіхалагічных вытокаў нацызму. Раман «Час жыць і час паміраць» (1954) і драма «Апошні прыпынак» (1956) пра падзеі на савецка-германскім фронце ў II сусветную вайну. Аўтар сацыяльна-псіхалагічных раманаў «Жыццё ў пазыку» (1959), «Цені ў раі» (выд. 1971), «Зямля запаветная» (выд. 1998, незавершаны). Рэалістычныя раманы Рэмарка адметныя прысутнасцю ў іх паэтыцы элементаў натуралізму, імпрэсіянізму і экспрэсіянізму, глыбокім псіхалагізмам, лаканізмам мовы ў спалучэнні з яе вобразнасцю. Яго творчасць паўплывала на развіццё сусветнай пасляваеннай літаратуры
Першым перакладчыкам твораў Рэмарка быў Хвядос Шынклер, у перакладзе якога ў 1931 выйшаў раман «На Заходнім фронце нічога новага». Раман «Тры таварышы» у 1995 выйшаў у выдавецтве «Мастацкая літаратура» ў перакладзе Уладзіміра Папковіча.
Апавяданне «Дзіўны лёс Ёгана Бартка» ў перакладзе Арцёма Арашонка друкавалася ў Наша Ніве №48/2004. Некалькі навел Архівавана 20 чэрвеня 2013. было змешчана ў «Дзеяслове».
Беларускамоўны пераклад рамана «Чорны абеліск», выкананы Інай Хоміч з нямецкай мовы, выйшаў у выдавецтве «Янушкевіч» у 2023 годзе[5][6].