Эрэб | |
---|---|
Ἔρεβος | |
Міфалогія | Старажытнагрэчаская міфалогія |
Тлумачэнне імя | Цемра |
Грэчаскае напісанне | Ἔρεβος |
Лацінскае напісанне | Erebus |
Пол | Мужчынскі |
Занятак | бог вечнай цемры |
Бацька | Хаас |
Маці | Імгла |
Браты і сёстры | Нюкта і Эрот |
Жонка | Нюкта |
Дзеці | Эфір, Гемера, Танатас, Гіпнас, Немязіда, Эрыс, Кера, Мом. |
Перыяд жыцця | несмяротны |
Эрэ́б (стар.-грэч.: Ἔρεβος, «цемра»; → лац.: Erebus) — у грэчаскай міфалогіі[1] увасабленне вечнай цемры. Згадаюць у «Адысеі» (X 527) і ў «Касмагоніі» Алкмана[2].
Паводле Гесіёда, Эрэб нарадзіўся з Хааса, брат Ночы (Нюкты), якая нарадзіла ад яго Гемеру (дзень) і Эфіра (святло)[3].
Паводле іншых аўтараў, ад яго Нюкта таксама нарадзіла Танатаса (Смерць), Гіпнаса (Сон), Немезіду (Адплату), Керу (Гвалтоўную смерць; часам пад імем Кер выступае некалькі багінь), Мома (бога зласлоўя), Эрыс (Разлад), Гераса (Старасць), Аніра (Прарочыя і хлуслівыя сны), а таксама Харона, перавозчыка памерлых у Аід.
У выкладзе Гігіна, Эрэб нарадзіўся ад Хааса і Імглы, ад Ночы і Эрабы нарадзіліся Лёс, Старасць, Смерць, Скон, Устрыманасць, Сон, Сны, Амур, Эпіфрон, … Парфірыён, Эпаф, Разлад, Бяда, Распушчанасць, Немесида, Евфросина, Сяброўства, Міласэрнасць, Стыкс, тры Паркі (Клато, Лахесіс, Атропас) і Гесперыды (Эгла, Гесперыя, Эрыка)[4].