Эрэ́кцыя (ад лац.: erectio) — павелічэнне аб’ёму і ацвярдзенне пеніса ў выніку напаўнення крывёю паражнін пясчэрыстых целаў; звычайна адбываецца пад уплывам імпульсаў, якія паступаюць пры сексуальным узбуджэнні ад нервовых клетак, размешчаных у паяснічным аддзеле спіннога мозгу. Для чалавека, у адрозненне ад жывёл, вялікае значэнне для эрэкцыі мае другая сігнальная сістэма, яна правакуе эрэкцыю без фізічнага ўздзеяння на эрагенныя зоны або дэманстрацыі ўзбуджальнага аб’екта, а толькі пры ўяўленні яго ў падсазнанні.
Эрэкцыя саскоў можа ўзнікнуць у трох выпадках. Гэта можа паходзіць падчас кармлення грудзьмі; з’яўляецца следствам пачатковай стадыі палавой узрушанасці мужчыны ці жанчыны (як вынік дзеяння аксітацыну), а таксама адбываецца у адказ на астуджэнне цела як у мужчын, так і ў жанчын.