Эскіль Вогт | |
---|---|
Дата нараджэння | 31 кастрычніка 1974[1] (50 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст |
Узнагароды |
|
IMDb | ID 1258777 |
Эскіль Вогт (нарв.: Eskil Vogt; нар. 31 кастрычніка 1974, Осла) — нарвежскі сцэнарыст, рэжысёр, прадзюсар.
Эскіль Вогт нарадзіўся 31 кастрычніка 1974 года ў Осла (Нарвегія). Скончыў Універсітэт Осла і Нацыянальную французскую кінашколу «Ля Фэмі». Дэбютаваў як сцэнарыст з фільмам рэжысёра Ёакіма Трыера «Рэпрыза » (2006), адзначаным нацыянальнай нарвежскай кінапрэміяй «Аманда» ў катэгорыі Найлепшы сцэнарый. У 2014 годзе стаў шырока вядомы еўрапейскім сінефілам як рэжысёр драмы «Сляпая » (2014), якая атрымала Гран-пры журы Берлінскага кінафестывалю і прэмію за найлепшы драматычны сцэнарый на фестывалі «Сандэнс». У 2021 годзе ўвайшоў у спіс прэтэндэнтаў на прэмію праграмы «Асаблівы погляд» Канскага кінафестывалю з карцінай «Нявінныя ».
Год | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля | |
---|---|---|---|---|
ф | Рэпрыза | Reprise | сцэнарыст | |
ф | Осла, 31-га жніўня | Oslo, 31. august | сцэнарыст | |
ф | Сляпая | Blind | рэжысёр, сцэнарыст | |
ф | Грамчэй, чым бомбы | Louder Than Bombs | сцэнарыст, выканаўчы прадзюсар | |
ф | Тэльма | Thelma | сцэнарыст, выканаўчы прадзюсар | |
ф | Найгоршы чалавек у свеце | Verdens verste menneske | сцэнарыст | |
ф | Нявінныя | De uskyldige | рэжысёр, сцэнарыст, супрадзюсар |