Onobrychis Mill., 1754
Эспарцэт[3] (Onobrychis) — род кветкавых раслін сямейства бабовых. Налічвае каля 130 відаў, пашыраных на тэрыторыі Афрыкі і Еўразіі.
Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны з прамымі сцебламі вышынёй 50—150 см. Сцёблы разгалінаваныя, апушаныя або голыя. Лісце непарнаперыстае. Кветкі сабраныя ў гронкі. Колер кветак белы, ружова-чырвоны, пурпурны. Плод — струк.
Меданосы. 3 віды вырошчваюцца ў якасці кармавых культур.