Эспірыту-Санта | |
---|---|
![]() Узбярэжныя скалы | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 3 955,5 км² |
Найвышэйшы пункт | 1 879 м |
Насельніцтва | 10 378 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 2,62 чал./км² |
Размяшчэнне | |
15°20′ пд. ш. 166°50′ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Рэгіён | Санма |
![]() |
Эспірыту-Санта (ад ісп. Espíritu santo — Святы Дух, часам называюць проста Санта) — найбуйнейшы востраў у складзе дзяржавы Вануату. Плошча 3955,5 км². Уваходзіць у склад архіпелага Новыя Гебрыды ў ціхаакіянскім рэгіёне Меланезія. Асноўная частка правінцыі Санма. Горад Луганвіл на паўднёва-ўсходнім узбярэжжы Эспірыту-Санта — другі па велічыні горад Вануату і сталіца правінцыі. Дарогі ідуць на поўнач і на захад ад Луганвіла, але большая частка вострава далёка ад невялікай дарожнай сеткі. Найвышэйшы пункт вострава — гара Табвемасана на захадзе цэнтральнай часткі вострава, яна з’яўляецца адначасова найвышэйшым пунктам усёй краіны.