Эстэр Туйксаа

Эстэр Туйксаа
эст.: Ester Tuiksoo
дэпутат Рыйгікогу[d]
з 27 сакавіка 2007
Minister of Agriculture[d]
5 красавіка 2004 — 5 красавіка 2007
дэпутат Рыйгікогу[d]
27 сакавіка 2011 — 1 ліпеня 2014
замяшчаючы член Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы[d]
24 мая 2007 — 25 студзеня 2015

Нараджэнне 5 сакавіка 1965(1965-03-05) (59 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эстэр Туйксаа (эст.: Ester Tuiksoo; нар. 5 сакавіка 1965, Пылва) — эстонскі палітык, неаднаразова абіралася дэпутатам Рыйгікогу.

Нарадзілася ў Пылве. У 1990 годзе скончыла Тартускі ўніверсітэт. Прайшла працоўны шлях ад загадчыцы крамы ў Пылве да міністра сельскай гаспадаркі ва ўрадзе Юхана Партса і ў першым урадзе Андруса Ансіпа.

У 1994—2000 гадах складалася ў шэрагах Партыі рэформаў Эстоніі, затым перайшла ў Народны саюз. З 19 сакавіка да 29 красавіка 2007 года займала пасаду выконваючага абавязкі старшыні Народнага саюза Эстоніі.

З 12 лістапада 2010 года па 1 ліпеня 2014 года была сябрам Цэнтрысцкай партыі Эстоніі, ад якой была абраная дэпутатам Рыйгікогу 12-га склікання на выбарах, якія прайшлі 6 сакавіка 2011 года. Пакінула Рыйгікогу пасля ўступлення ў сілу абвінаваўчага прысуду суда.

Узнагароджана Ордэнам Белай зоркі трэцяй ступені. Была пазбаўлена ордэна прэзідэнтам Эстоніі ў ліпені 2014 года, пасля таго як суд прызнаў яе вінаватай у атрыманні хабару.