Эстэрланд (шведск.: Österland) — адзін з чатырох гістарычных рэгіёнаў Швецыі.
Эстэрланд складаецца з сямі правінцый.
Рэгіён Эстэрланд знаходзіцца ў паўднёвай частцы сучаснай Фінляндыі, якая з XII стагоддзя знаходзілася пад кіраваннем Швецыі. З 1362 Эстэрланд удзельнічае ў выбарах шведскіх каралёў. У 1556 годзе Юхан III на кароткі час стварыў з правінцый рэгіёна Эстэрланд герцагства Фінляндыя. Ужо тады назва Эстэрланд выйшла з ужывання. Пасля Руска-шведскай вайны (1808—1809) Фінляндыя ўвайшла ў склад Расійскай імперыі.