Эсхіл | |
---|---|
стар.-грэч.: Αἰσχύλος[1] | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 525 да н.э.[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 456 да н.э.[5][3][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Эўфарыён Элефсійскі[d][1] |
Дзеці | Эўфарыён[d] і Эўён[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | аўтар трагедый, ваяр, драматург, пісьменнік |
Жанр | старажытнагрэчаская трагедыя[d][5][1] |
Мова твораў | старажытнагрэчаская мова |
![]() |
Эсхіл (стар.-грэч.: Αἰσχύλος, 525 да н.э., Элеўсін, Грэцыя — 456 да н.э., Геле, Сіцылія) — старажытнагрэчаскі драматург, бацька еўрапейскай трагедыі, які стварыў новыя сцэнічныя магчымасці праз увядзенне другога акцёра (даэсхілаўская трагедыя ўяўляла сабою харавую кантату з удзелам аднаго акцёра-дэкламатара).
Прымаў удзел у войнах супраць персаў: у Марафонскай бітве (490 да н.э.), бітве пры Саламіне (480 да н.э.) і, магчыма, у бітве пры Платэях (479 да н.э.).
Аўтар трагедый «Прасіцелькі», «Персы», «Сямёра супраць Фіваў», «Прыкуты Праметэй» і трылогіі «Арэстэя». Вядомыя назвы яшчэ каля 80-ці твораў Эсхіла (трагедыі, сатыраўскія драмы), частка якіх дайшла да нас у фрагментах. Творы Эсхіла заснаваныя на міфах, у якія грэкі яшчэ верылі абсалютна. Эсхіл не выпраўляе міфы, не інтэрпрэтуе іх, але ж міфы ў народзе перадаюцца ў безлічы варыянтаў, і Эсхіл выбірае адпаведны яго задуме варыянт-сюжэт.
Найбольш вядомая трагедыя Эсхіла — «Прыкуты Праметэй». Сюжэт яе шырока вядомы. Зеўс карае, прыкоўваючы да гары Каўказа, тытана Праметэя за выкрадзены тым на Алімпе і падараваны людзям свяшчэнны агонь. Аўтар у п’есе як быццам сумняваецца ў справядлівасці Зеўса. На самай справе гэта літаратурны інтрыгуючы прыём, бо ў Эсхіла была яшчэ адна п’еса — «Вызвалены Праметэй», дзе драматург вяртае веру ў справядлівы касмічны парадак: абодва персанажы — Зеўс і Праметэй — прыйшлі да кампрамісу, адмовіліся ад сваіх пераваг дзеля вышэйшан мэты — гармоніі свету. А ўвогуле дзве трагедыі — часткі трылогіі; тады пісалі п’есы і выконвалі на працягу трох дзён каляндарнага свята.
Трагедыі «Персы» і «Прыкуты Праметэй» на беларускую мову пераклаў Л. Баршчэўскі (зб. «Старагрэцкая драматургія», 2020).